20 красавiка 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дурні кардонныя

4
Дурні кардонныя

Расея знішчыла газавы экспарт, даб'е і нафтавы.

Рэакцыя пуцінскіх клеўрэтаў на нафтавае эмбарга і столь нафтавых коштаў?

1. «Не будзем пастаўляць нафту тым, хто далучыцца да столі коштаў». Дурні кардонныя. Тыя, хто абвясціў столь, ужо перасталі набываць расейскую нафту.

2. «Скароцім здабычу - і хай сусветны рынак нафты пакутуе ад наступстваў». Пустая балбатня. Здабыча нафты ў Расеі падае пад уздзеяннем эмбарга, а не па волі Крамля.

3. «Мы падрыхтаваліся загадзя, і ніякага эфекту на нашу баявую моц гэтыя санкцыі не зробяць». Іншымі словамі, страчаныя даходы кампенсуюць расейскія падаткааплатнікі.

Знішчылі газавы экспарт, даб'ём і нафтавы.

Міхаіл Круціхін, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках