24 красавiка 2024, Серада, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка расказаў пра вяскоўку, якую нібыта «выцягнулі з морга»

34
Лукашэнка расказаў пра вяскоўку, якую нібыта «выцягнулі з морга»

Дыктатар трызніў на сустрэчы з міністрам аховы здароўя.

Пра гэта паведаміў 5 снежня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам.

У кантэксце якасці медпаслуг у рэгіёнах Лукашэнка расказаў гісторыю пра жанчыну, якая нібыта трапіла ў лякарню ў Шклоўскім раёне і, паводле ягоных словаў, знаходзілася пры смерці.

– Знаходзячыся чарговы раз у вёсцы, працую там, [чую,] па вёсцы бяжыць мужык і крычыць гвалтам, вымаўляючы маё імя і імя па бацьку. Я кажу: «Паглядзіце, што чалавек хоча». Падышлі да яго, ліст перадаюць: «Аляксандр Рыгоравіч, выратуйце ці то маю жонку, ці то жанчыну – усё роўна, чалавека». Дзе? Што? У шклоўскай лякарні. Як я цяпер кажу, практычна ў моргу, апошнія хвіліны жыве. Натуральна, я не мог не адрэагаваць. Паслаў туды свайго лекара, прыязджаюць: «Так, прагноз несуцяшальны. Фактычна памерла». Я кажу: «Займайцеся». Перавезлі ў Магілёў. Кожны фактычна вечар мне дакладвалі стан чалавека – асацыяльнага чалавека, але чалавека, – падкрэсліў Лукашэнка.

Лукашэнка зазначыў, што яе здолелі выратаваць толькі пасля ягонага асабістага ўмяшання. Цяпер яе жыццю нічога не пагражае.

– У шклоўскай лякарні я яе практычна выцягнуў з морга. Сёння яна адключаная ад апарата ШВЛ. Дынаміка, кажуць, дай Бог, каб так і надалей было, нядрэнная. <…> Паўстае пытанне, Зміцер Леанідавіч, ці трошкі вас панесла ў сістэме і вас як міністра і вы лечыце толькі там, дзе трэба лячыць? Ці вы будзеце лячыць людзей так, як я ад вас заўсёды патрабаваў? Мяне гэта вельмі насцярожвае. Кіраўнікі, яшчэ так нехта... Вось тут вы лечыце. А людзі прасцейшыя, недзе там у нейкіх раённых лякарнях… Ну ёсць там ФАП. Ходзіць фельчар. Яйка дадуць, выпіць сто грамаў дадуць, як у былыя часы, я гэта назіраў, добра. Няма – нічога, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка (цытата паводле прэс-службы).

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках