20 красавiка 2024, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хрыста Грозеў: За пару дзён да смерці Макея быў незвычайны зліў інфармацыі

24
Хрыста Грозеў: За пару дзён да смерці Макея быў незвычайны зліў інфармацыі

Bellingcat будзе расследаваць раптоўны скон міністра.

У праграме «Папулярная палітыка» журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў заявіў, што Bellingcat зоймецца раптоўнай смерцю 64-гадовага міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Грозеў сказаў, што пакуль няма аб'ектыўных звестак, каб рабіць нейкія высновы. Аднак аналіз сітуацыі патрабуе падрабязнага расследавання. Са слоў Грозева, тут ёсць «некалькі дзіўных супадзенняў».

За пару дзён да смерці Макея быў «не вельмі звычайны зліў інфармацыі», што супраць Лукашэнкі рыхтуецца або замах, або сігнал-папярэджанне. Пляцоўкі для зліваў былі не «вельмі зразумелымі». І менш як праз два дні памёр Макей. «Тое, што здарылася, можна ацэньваць як сігнал супраць Лукашэнкі».

Макей «быў прадстаўніком партыі міру з Захадам».

«Гэта быў не занадта стары і сапраўды не хворы чалавек».

Зыходзячы з гэтага, Bellingcat зоймецца сваім расследаваннем смерці Макея.

Адзначым, што Макей - адна з ключавых фігур рэжыму Лукашэнкі. У 2000-2008 працаваў памочнікам дыктатара. 15 ліпеня 2008 года прызначаны на пасаду кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Падчас пратэстаў пасля «выбараў» у 2010-м годзе менавіта Макей расказваў на тэлевізіі аб «падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў» і «баевіках».

20 жніўня 2012 года назначаны міністрам замежных спраў. Актыўна лабіяваў зняцце санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Заяўляў, што «праблем палітвязняў у Беларусі не існуе».

Як пісаў сайт Charter97.org, Макей памёр на фоне інфармацыі аб падрыхтоўцы замены Лукашэнкі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках