20 красавiка 2024, Субота, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Twitter увёў у дзеянне лічыльнік праглядаў допісаў

2
Twitter увёў у дзеянне лічыльнік праглядаў допісаў

Але ён з'явіўся не ва ўсіх твітаў.

Сацыяльная сетка Twitter увяла ў дзеянне лічыльнік праглядаў, які паказвае, колькі разоў твіт праглядалі карыстальнікі. Навацыя ўжо ўведзеная для Android і iOS, а таксама з'явілася ў паасобных карыстальнікаў дэсктопнай версіі, паведамляе The Verge.

Разам з тым, у Twitter адзначылі, што не ва ўсіх твітах з'явяцца такія лічыльнікі. Яны не будуць даступныя для допісаў ад распрацоўнікаў сацыяльнай сеткі, Twitter Circle, а таксама "старых" твітаў, для якіх няма звестак.

Што да прынцыпу падліку праглядаў, здаецца, залічваецца кожны раз, калі твіт паказваецца на нечым экране, нават калі гэта экран ягонага аўтара.

«Кожны раз, калі нехта бачыць ваш твіт, гэта лічыцца праглядам, незалежна ад таго, дзе ён яго бачыць (напрыклад, хатняя старонка, пошук, профілі, твіты, убудаваныя ў артыкулы і г. д.) і ад таго, ці яны Вашы паслядоўнікі. Нават прагляд аўтарам уласнага твіту лічыцца праглядам», - гаворыцца ў паведамленні Twitter.

Там таксама дадалі, што калі вы спачатку праглядзіце твіт на дэсктопнай версіі, а затым - у мабільнай, гэта будзе лічыцца двума праглядамі.

Новы ўладальнік сацыяльнай сеткі Ілан Маск кіўнуў на з'яўленне гэтай функцыі яшчэ 1 снежня. Ён заявіў, што хоча зрабіць допісы ў Twitter падобнымі да відэа, якія маюць лічыльнік праглядаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках