29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША правялі першае выпрабаванне баявога прататыпа гіпэргукавой ракеты

9
ЗША правялі першае выпрабаванне баявога прататыпа гіпэргукавой ракеты

Выпрабаванні прайшлі паспяхова.

Стратэгічны бамбавік B-52H Stratofortress паспяхова выпусціў першы баявы прататып гіпэргукавой ракеты AGM-183 ARRW ля ўзбярэжжа Паўднёвай Каліфорніі.

Пра гэта паведамляе сайт базы ВПС ЗША "Энглін".

Папярэднія тэсты былі сканцэнтраваны на праверцы прадукцыйнасці яе рухавіка. Пасля аддзялення ад самалёта ракета дасягнула гіпэргукавой хуткасці, што больш як у пяць разоў перавышае хуткасць гуку.

«Суполка ARRW паспяхова спраектавала і выпрабавала гіпэргукавую ракету паветранага базавання за пяць гадоў», - заявіў генерал Джэйсан Барталамэі.

Паведамляецца, што ракета прызначаная для знішчэння наземных цэляў, караблёў і хутка рухомых цэляў. Гэты праект прыйшоў на змену авіяцыйнаму варыянту праекту гіпэргукавой крылатай ракеты HCSW.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках