20 красавiка 2024, Субота, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-6 прадуктаў, якія дапамогуць сагрэцца і палепшыць сон

4
Топ-6 прадуктаў, якія дапамогуць сагрэцца і палепшыць сон

Паасобныя прадукты змяшчаюць мелатанін.

Ёсць прадукты, якія здольныя падвышаць тэмпературу цела. Экспертка Эшлі Гэйнсварт рассказала, якую ежу можна ўжываць проці ночы, каб сагрэцца натуральным шляхам і такім чынам палепшыць сон.

Топ-6 прадуктаў, якія здольныя сагрэць:

Арэхі

Арахіс, міндаль і фісташкі паскараюць метабалізм і павялічваюць тэмпературу цела. Са слоў Эшлі Гэйнсварт, арэхі таксама змяшчаюць мелатанін - гармон, які дапамагае кантраляваць цыкл сну і паскарае працэс засынання.

Цынамон

Цынамон невыпадкова асацыюецца з зімой - дзякуючы яго тэрмагенным уласцівасцям, якія падвышаюць цеплыню нашага цела, калі холадна, яго ідэальна ўжываць перад сном

Авёс

Зазвычай такія кашы ўжываюць на пачатку дня, але Эшлі Гэйнсварт назвала перавагі, якія прымусяць іх есці таксама перад сном. Паводле ейных слоў, авёс павольна расшчапляецца ў арганізме праз высокага змяшчэння вотруб'я і абалоніны, а павольнае ператраўленне вызваляе сагравальную энэргію.

Бананы

Бананы багатыя на вітамін В і магній, а таксама дапамагаюць функцыянаванню шчытападобнай залозы і наднырачнікаў, такім чынам рэгулюючы тэмпературу цела ў халоднае надвор'е. Высокі ўзровень магнію не толькі сагравае, але і спрыяе рэлаксацыі цягліц перад сном.

Імберац

Дзякуючы пэўным уласцівасцям імберац павялічвае крывяносныя судзіны, што спрыяе павелічэнню крывацёку, дапамагаючы целу сагрэцца. Імберцавая гарбата перад сном дапаможа хутчэй заснуць.

Морква

Дзеля вялікай колькасці энэргіі, неабходнай для ператраўлення морквы, цела саграваецца натуральным шляхам. Экспертка тлумачыць:

І хоць пэўная гародніна можа быць не найлепшым прадуктам для спажывання перад сном, морква з’яўляецца адным з прадуктаў, якія паляпшаюць сон, бо яна змяшчае альфа-каратын, а таксама калій.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках