25 красавiка 2024, Чацвер, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як сям'я ІП з Ляхавіч ператварыла сваё жыллё ў дом з казкі

12
Як сям'я ІП з Ляхавіч ператварыла сваё жыллё ў дом з казкі

Утрыманне такога дома сям'і каштуе нятанна.

Прыватная хата Святланы Баўтрукевіч напярэдадні калядных свят у літаральным сэнсе ззяе і свеціцца, прыкоўваючы погляды тутэйшых жыхароў і выпадковых мінакоў. У колькасці святочнай ілюмінацыі яму няма роўных не толькі ў Ляхавічах, але і ў Баранавічах. Як ствараўся дом з казкі і чаго каштуе яго ўтрымліваць, Святлана расказала intex-press.by.

Яшчэ гадоў дзесяць таму двухпавярховы дом, у якім Святлана Баўтрукевіч жыве з мужам і 17-гадовай дачкой, мала вылучаўся на фоне астатніх дамоў прыватнага сэктара Ляхавіч.

- Упрыгожваць дом мы сталі пакрысе з таго моманту, як ён стаў жылым, гэта значыць года з 2010-2011. Пачыналася ўсё з некалькіх гірляндаў над ганкам, – апавядае Святлана.

Штогод сям'я купляла для дома новыя элементы святочнага дэкору, прыдумляючы, як іх эфектней развесіць, і ў выніку пад 2020 год ззяў ужо ўвесь дом.

- У інтэрнэт зазіраеш: дзесьці адзін элемент убачыла, дзесьці іншы. І потым ужо вымалёўваеш на сваёй хаце нешта пад сябе, каб ніхто такога не меў, – дзеліцца сваімі дызайнерскімі пошукамі і знаходкамі жыхарка Ляхавіч. – Усё збольшага робім самі, сваімі рукамі. Мая фантазія, мужаў - удзел.

Штогод дадаваліся новыя элементы

Са слоў Святланы, спачатку сям'я спрабавала падлічваць выдаткі на стварэнне святочнай аздобы свайго дома, але потым кінула гэтую задуму.

- Да нейкай сумы мы падрахавалі. З улікам таго, што мы ўсё за гуртовую цану купляем, бо самі прадпрымальнікі і ў сэзон гандлюем ілюмінацыяй, выходзіла прыстойна. Далей лічыць стала страшна, таму мы пастараліся хуценька забыцца гэтую суму і пакінуць проста добрыя ўражанні ад таго, што мы маем, - смяецца жанчына.

Вядома, утрыманне зіхоткага дома каштуе нятанна. Толькі электраэнэргіі святочная ілюмінацыя спажывае блізу 100-150 Квт*г на месяц (і гэта з улікам таго, што сістэма стаіць на таймеры, умыкаецца і вымыкаецца аўтаматычна).

- Мінус ілюмінацыі яшчэ і ў тым, што яна недаўгавечная. Сёлета ўвамкнулі яе, а кавалак у самым цяжкадаступным месцы не дзейнічае. Вежу да нашай камяніцы не падгоніш, бо ўсюды драты ідуць. Але, можа, нешта прыдумаем, - кажа Святлана.

Да павышанай увагі з боку тутэйшых жыхароў і выпадковых мінакоў насельнікі казачнага дома ўжо звыклі.

- Мы звыклі быць у асяродку ўвагі і нармальна да гэтага ставімся. Калі бачыш, што нехта спыніўся і фатаграфуецца на фоне дома, гэта прыемна. Але галоўнае, што нам самім падабаецца, - кажа Святлана.

Нягледзячы на тое, што дом і так ужо ззяе на ўсё мястэчка, спыняцца сям'я не мерыцца. Са слоў Святланы, сёлета яны з мужам плануюць падсвятліць пабудаваную ўлетку альтанку, упрыгожыць гірляндамі заезды ў двор, дадаць ілюмінацыі на іншыя пабудовы ў двары.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках