24 красавiка 2024, Серада, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пасля выбухаў на аэрадромах Расеі няма куды адвесці свае бамбавікі»

9
«Пасля выбухаў на аэрадромах Расеі няма куды адвесці свае бамбавікі»

Асноўныя склады стратэгічнага і тактычнага запасу РФ размешчаныя каля Уральскіх гор.

Расея не мае аэрадромаў, дзе б яна магла размясціць стратэгічную авіяцыю. Са слоў расейскага праваабаронцы Марка Фейгіна, вайскоўцы акупантаў усведамляюць праблему.

- Вайсковыя часціны ўсё разумеюць, але перадыслакаваць, уласна, няма куды. Яны могуць адвесці бамбавікі Ту, стратэгічную авіяцыю кудысьці за Урал, але ж гэта не развязвае праблему. Бо няма больш такіх упарадкаваных, як у Саратаўскай вобласці, пад Энгельсам, аэрадромаў са складамі, адпаведным абсталяваннем, давядзецца нешта новае ствараць у глыбіні Расеі. Асноўныя склады стратэгічнага і тактычнага запасу размешчаныя каля Уральскіх гор. Кудысьці туды трэба перацягваць усё, гэта вялікія адлегласці, за Маскву, Свярдлоўск, Екацярынбург, Чэлябінск. Гэта праблема, - сказаў Фейгін для тэлеканала Эспрэса.

Выбухі на аэрадромах у РФ

5 снежня на аэрадромах "Энгельс" у Саратаўскай вобласці і "Дзягілева" ў Разанскай вобласці РФ грымнулі выбухі. Акрамя таго, 6 снежня адбыўся выбух на аэрадроме ў Курску.

Выданне Reuters са спасылкай на заходніх службоўцаў піша, што выбухі на аэрадромах у глыбіні Расеі зробяць моцнае псіхалагічнае ўражанне і прымусяць Крэмль добра падумаць, як гарантаваць бяспеку сваіх далёкіх бамбавікоў.

Галоўны рэдактар Defense Express Алег Каткоў заявіў, што ўдар па аэрадроме "Энгельс" адрозніваецца ад папярэдніх траплянняў па авіябазах РФ. Гэты інцыдэнт можа зрабіць станоўчы ўплыў на хаду падзей на перадавой лініі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках