23 красавiка 2024, aўторак, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: Алесь Бяляцкі можа стаць наступным прэзідэнтам Беларусі

23
Наталля Радзіна: Алесь Бяляцкі можа стаць наступным прэзідэнтам Беларусі

Мы заслужылі такога чалавека на чале нашай дзяржавы.

Пра гэта ў "Фэйсбуку" напісала галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна:

- Мы знаёмыя з Алесем Бяляцкім, здаецца, цэлую вечнасць - з 1997 года, калі я прыйшла ў незалежную журналістыку. І за гэтыя доўгія гады Алесь не страціў сваёй цікавасці да людзей і іх лёсаў.

Разам з беларусамі, якім ён дапамагаў усё жыццё, ён праходзіць увесь шлях рэпрэсій: вось ужо другім разам Алеся Бяляцкага арыштавалі паводле сфабрыкаванай справы. Пры гэтым мяне заўсёды захапляла яго сціпласць і велікадушнасць: выйшаўшы на волю пасля першага турэмнага тэрміну, ён ні на хвіліну не канцэнтраваўся на сабе і сваіх пакутах, а тут жа прадоўжыў дапамагаць іншым.

Прысуджэнне Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму - вялікая справядлівасць. Алесь заслугоўвае гэтую самую прэстыжную сусветную прэмію.

А яшчэ мне хацелася б, каб Алесь Бяляцкі стаў наступным прэзідэнтам Беларусі. Мне падаецца, мы таксама заслужылі такога чалавека на чале нашай дзяржавы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках