20 красавiка 2024, Субота, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як па эканоміцы Беларусі ўдарыць падзенне коштаў нафты?

15
Як па эканоміцы Беларусі ўдарыць падзенне коштаў нафты?

Беларускія НПЗ у ступары.

Кошт расейскай нафты маркі Urals упаў да двухгадовага мінімуму і склаў $43,72$ за барэль. Як гэта адаб'ецца на эканоміцы Беларусі? На гэтае пытанне адказаў тэлеграм-канал «БГМ»:

«Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну і скарачэння рынку збыту нафтапрадуктаў беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы пераарыентаваліся на пастаўкі праз Расею, выкарыстоўваючы яе як пракладку. Аб гэтым сведчаць новыя дамоўленасці па пастаўках па чыгунцы.

Такая спроба абыходу ўзніклых абмежаванняў аднак не зможа кампенсаваць і малой долі ўзніклай дзіркі ў бюджэце, і на тое ёсць 4 прычыны:

- Украіна і іншыя Еўрапейскія краіны, якія страчаныя для Беларусі ў якасці рынку збыту - гэта занадта буйныя пакупнікі, паўнавартасную замену якім немагчыма будзе знайсці ў найбліжэйшыя гады.

- Кошт нафтапрадуктаў заўсёды на больш за 90% залежыць ад кошту сырой нафты, таму пры падзенні кошту нафты, значна знізіцца і кошт нафтапрадуктаў, якія экспартуюцца Беларуссю.

- Лагістычнае плячо для транспартавання нафтапрадуктаў патэнцыйным новым пакупнікам будзе значна даўжэйшым, у выніку чаго і кошт фрахту будзе значна вышэйшым, чым у выпадку з Украінай і Еўропай.

- Для таго, каб знайсці новыя рынкі збыту, з высокай імавернасцю давядзецца звярнуцца да дэмпінгу, што дадаткова знізіць кошты нафтапрадуктаў Беларусі.

Усе гэтыя фактары лішні раз сведчаць аб тым, што не існуе ніякіх выкрутаў і метадаў абыходу, якія змогуць вярнуць ранейшыя даходы бюджэту».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках