20 красавiка 2024, Субота, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1000 км Расеі пад ударам: раскрытыя новыя магчымасці УСУ

22
1000 км Расеі пад ударам: раскрытыя новыя магчымасці УСУ

Гэта цалкам змяняе правілы гульні для захопнікаў.

Пасля выбухаў на авіябазах. Расеі давядзецца перафармаваць сваю сістэму СПА, што вельмі добра для Украіны, бо для гэтага РФ трэба задзейнічаць рэсурсы, якія яна выкарыстоўвае ў вайне супраць украінцаў.

Такое меркаванне ў эфіры «Апострофа TV» выказаў экспэрт па ўзбраенні, галоўны рэдактар Defense Express Алег Каткоў.

«Чаму гэтыя выбухі стратэгічна важныя? Справа ў тым, што на 2021 год для РФ магчымасці Украіны весці дыстанцыйную вайну ацэньваліся на 120 км - гэта далёкасць палёту ракеты «Точка-У». Вось гэта для РФ была тая адзнака, з якой яна выходзіла наконт магчымасці УСУ наносіць дальнабойныя ўдары. І калі мы дапусцім, што ўдар па авіябазах быў здзейснены менавіта «Стрыжом», далёкасць палёту якога да 1000 км, азначае, што ўся еўрапейская частка Расеі знаходзіцца ў зоне паражэння», - кажа вайсковы экспэрт.

З ягоных слоў, гэта цалкам змяняе правілы гульні для Расеі, бо ёй давядзецца цалкам перафарматаваць свае сілы супрацьпаветранай абароны.

«У NATO ёсць крылатыя ракеты з вялікай далёкасцю, але іх удары наносіліся б з захаду ці з поўначы, але не з поўдня, не з Украіны. І гэта азначае неабходнасць для расеі перафарматаваць усю сваю СПА, ператварыць знішчальнікі, якія цяпер наносяць удары па Украіне, на знішчальнікі супрацьпаветранай абароны, адцягнуць ЗРК для таго, каб яны прыкрывалі Энгельс, Разань, Казань і іншыя важныя гарады. Гэта значыць, у Расеі была вялікая колькасць тылавых раёнаў, якія не былі прыкрытыя з паўднёвага кірунку. І гэта вельмі станоўчы працэс, бо розныя рэсурсы, асабліва знішчальнікі і ЗРК, яны вялізныя, але абмежаваныя, калі мы ўзгадваем пра тую плошчу, якую яны павінны абараняць», – растлумачыў Каткоў.

Ён таксама зняпраўдзіў некаторыя здагадкі, што па авіябазе ў Энгельсе мог ударыць нядаўна анансаваны «Украбаронпрамам» беспілотнік далёкага радыусу дзеяння.

«Наконт размоў, што гэта мог быць беспілотнік, анансаваны «Украбаронпрамам», хутчэй за ўсё, гэта не ён. Таму што, з вялікай дзеллю імавернасці, ён будзе шрубавым, улічваючы яго публічныя характарыстыкі. А таксама ў параўнанні яго далёкасці палёту, карыснай нагрузкі і формы ператварэння з выведвальнага ва ўдарны дрон. Тое, што прылятала па Энгельсу, рухалася на рэактыўнай цязе і з вялікай хуткасцю, таму, хутчэй за ўсё, гаворка ідзе аб іншай канверсіі, магчыма, сапраўды гэта «Стрыж». І гэта найлепшае, што магло быць зробленае з гэтым састарэлым беспілотнікам, які, на маю думку, мае ўсе магчымасці стаць крылатай ракетай, бо яго далёкасць складае да тысячы кіламетраў, хуткасць да 1100 км/г і мінімальная вышыня палёту 10 метраў. То бок, гэта ідэальны кандыдат на ператварэнне ў крылатую ракету», – распавёў Каткоў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках