19 красавiка 2024, Пятніца, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі 12-гадовы школьнік атрымаў позву ў вайсковы камісарыят

31
У Расеі 12-гадовы школьнік атрымаў позву ў вайсковы камісарыят

Здзіўленыя сваякі кінуліся па парады ў сацсеткі.

«Частковая» мабілізацыя ў Расеі выйшла з-пад кантролю. Цяпер позвы дасылаюць школьнікам. Адну з такіх атрымаў 12-гадовы расеец з Краснаярскага краю.

Здзіўленыя сваякі хлопчыка кінуліся шукаць парадаў у сацыяльных сетках. Так, у мясцовым пабліку «ПП Канск» з'явілася фота позвы для школьніка. Сваякі не разумеюць, гэта памылка, ці вайсковыя камісарыяты сапраўды пачалі цікавіцца дзецьмі.

«Сітуацыя такая, дзіцяці 12 гадоў, прыйшла позва з канскага вайсковага камісарыята...наколькі мне не змяняе памяць, то на пачатковы ўлік ставяць з гадоў 16-17... Пытанне: навошта дзіця просяць з'явіцца ў вайсковы камісарыят і стаць на вайсковы ўлік?», - пішуць сваякі хлопчыка.

Каментатары адзначылі, што павесткі для дзяцей - не рэдкасць. Маці «прызыўніка» параілі звярнуцца па дапамогу ў пракуратуру.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках