29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі палітолаг раскрыў таемны план Пуціна і Лукашэнкі

9
Украінскі палітолаг раскрыў таемны план Пуціна і Лукашэнкі

Дыктатары дрэнна ведаюць гісторыю.

Украінскі палітолаг Уладзімір Фясенка праліў святло на таемны план Пуціна і Лукашэнкі. З ягоных слоў, апошнім часам пра гэта з'яўляецца шмат інфармацыі.

«Быў праект фармавання «саюзнай дзяржавы» і меркавалася, што ў яго будзе ўваходзіць не толькі Расея і Беларусь, але і Украіна, а таксама некаторыя іншыя постсавецкія краіны», - паведаміў экспэрт у інтэрв'ю Васілю Галаванаву на YouTube-канале «ГАЛАВАНАЎ».

Усё гэта хацелі прэзентаваць да стагоддзя стварэння Савецкага Саюза - 30 снежня 2022 года.

«Падобна, што быў такі праект на чале з Пуціным. Лукашэнка таксама спрабаваў у ім знайсці нейкае сваё месца. Дарэчы, ён аб гэтым плане і абмовіўся. У папярэднім сваім выступе ён таксама пра гэта казаў», - сказаў Фясенка.

Але планы Пуціна парушыліся. Кіеў узяць не ўдалося, а потым пайшлі іншыя паразы.

«І тут планы Пуціна змяніліся, - адзначыў палітолаг. - Ён наважыў усё абмежаваць. Калі не атрымалася ўсю Украіну далучыць да нейкага звязу, то тады мы далучым хаця б частку ўкраінскіх земляў і ўспомнім Пятра I, які хацеў забраць Азоў. Але Пуцін дрэнна ведае гісторыю. Азоўскія паходы Пятра I былі няўдалымі. Яны звязаны з паразамі. Я думаю, што УСУ крамлёўскаму дыктатару пра гэта нагадаюць».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках