29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нахабная хлусня!»: лукашысты спалохаліся «камунальнага» бунту ў Барысаве

5
«Нахабная хлусня!»: лукашысты спалохаліся «камунальнага» бунту ў Барысаве

Жыхарам мікрараёна старыя Лядзішчы ў разгар зімы адключылі ацяпленне.

«10 снежня ў Лядзішчах адключаюць ацяпленне. На дамах развесілі абвесткі. У кацельні будуць усталёўваць цеплаабменнік, т.я. магутнасцяў не стае і старыя Лядзішчы замярзаюць, хоць на вуліцы яшчэ няма маразоў», - паведамілі EX-PRESS.BY жыхары барысаўскага мікрараёна.

На думку барысаўчан, гэта не развяжа цалкам праблемы з ацяпленнем.

- Хочацца спытаць кіраўнікоў і камунальнікаў: «Чаму гэта не рабілі раней, да ацяпляльнага сезона?» Хто ў гэтым вінаваты? Бо нехта ж падпісваў акты аб падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезона? Няўжо зноў няма вінаватых? Час падысці прынцыпова і сур'ёзна ў гэтым пытанні. Ці ў нас даюць тэрміны толькі за чырвоныя майткі на балконе? - пытаюцца яны.

Пра халодныя батарэі ў старых Лядзішчах чытачы выдання пісалі ў пачатку снежня.

- Гэта яшчэ халады не наступілі, а што будзе потым? Людзі, якія жывуць у раёне, яшчэ летам папярэджвалі чыноўнікаў, што такое будзе, калі да кацельні падключаць мікрараён Лядзішчы-2, але камунальнікі ніякіх высноў не зрабілі. Карэспандэнтка «Менскай праўды» апублікавала матэрыял, у якім абвінаваціла жыхароў Лядзішчаў у некампетэнцыі (гэты артыкул зараз чамусьці знік з публікацыі), — абураліся барысаўчане.

У канцы лістапада чытачы EX-PRESS.BY таксама скардзіліся на халодныя батарэі. Прапагандысцкая «Мінская праўда» «зняпраўдзіла» гэтую інфармацыю. Начальнік участка кацельні №1 Андрэй Клімковіч быў абураны інфармацыяй аб тым, што ў Лядзішчах няма ацяплення:

- Гэта нахабная хлусня! Мы, як і раней падаем у шматпавярхоўкі цяпло, ніякіх праблем не было ні ўчора, ні пазаўчора, ні тыдзень таму, - заявіў ён.

Аднак ужо ў пачатку снежня на жывую тэлефонную лінію да старшыні Менскага абласнога «савета дэпутатаў» Наталлі Якубіцкай звярнулася жанчына. У яе чатыры дзіцяці. Дом для шматдзетных сем'яў, у якім яны жывуць, новы, здалі яго летась у кастрычніку.

- Цяпер тэмпература ў доме не падымаецца вышэй за 15 градусаў. І гэтая праблема не толькі ў нас у кватэры, а ва ўсяго дома, - распавяла яна чыноўніцы.

У публікацыі не пазначаны адрас гэтага дома і нават мікрараён. Аднак жыхары такога ж дома для шматдзетных сем'яў, які быў здадзены летась у кастрычніку, ужо скардзіліся на холад і сырасць у кватэрах. І гэта новы дом у старых Лядзішчах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках