24 красавiка 2024, Серада, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Самі сябе застрэлілі»: палкоўнік УСУ раскрыў праўду аб расейскіх сістэмах СПА

2
«Самі сябе застрэлілі»: палкоўнік УСУ раскрыў праўду аб расейскіх сістэмах СПА

Ёсць толькі два тлумачэнні паспяховай атацы дронаў на авіябазы РФ.

У якім стане знаходзяцца на сёння сістэмы СПА Расейскай Федэрацыі, расказаў палкоўнік запасу УСУ Раман Світан.

На думку вайсковага экспэрта, ёсць толькі два тлумачэнні таму, што «невядомы лятаючы аб'ект» змог даляцець і пашкодзіць цэль на расейскім аэрадроме, не будучы перахопленым.

Вайсковы экспэрт агучыў версію расейцаў наконт здарэння на авіябазе «Энгельс».

Улады РФ мяркуюць, што прычынай «бавоўны» стаў «Стрыж». Як выказаўся Раман Світан, гэта «стары савецкі апарат».

Лётчык-інструктар выказаў свой пункт гледжання наконт таго, у якім стане знаходзіцца СПА Расейскай Федэрацыі, калі не змаглі засекчы і знішчыць пяцітонную цэль: «Або ў іх наогул няма сістэмы СПА, у расейцаў, але стратэгічныя аб'екты павінны перакрывацца, або яна ў іх проста ніякая, гэта значыць усё новыя распрацоўкі ў іх проста не працуюць, а гэта можна казаць. Так самі расейцы гэта падалі. Самі сябе застрэлілі, называецца».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках