19 красавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігранты «штурмуюць» памежныя рэкі, спрабуючы трапіць з Беларусі ў ЕЗ

2
Мігранты «штурмуюць» памежныя рэкі, спрабуючы трапіць з Беларусі ў ЕЗ

За дзень польскія памежнікі спынілі 89 такіх спроб.

Мігранты па-ранейшаму спрабуюць перайсці мяжу і патрапіць у Еўразвяз. За мінулыя дні польскія памежнікі зафіксавалі 89 такіх спроб, а іх літоўскія калегі затрымалі 47 чалавек. Мяжу з Латвіяй спрабавалі перасекчы 37 замежнікаў.

Як паведамляе Памежная служба Польшчы, 9 снежня ў краіну спрабавалі нелегальна патрапіць 89 чалавек.

У тым ліку пяць грамадзян Афганістана, трое жыхароў Чада і адзін грамадзянін Таджыкістана пераплылі раку Свіслач, а 12 грамадзян Ірана перасеклі пойму ракі Нараў.

Таксама на памежным участку Нараўка польскія памежнікі затрымалі двух праваднікоў, якія прыехалі па 13 афганцаў.

У мінулы дзень літоўскія памежнікі затрымалі 47 чалавек, якія спрабавалі перасекчы мяжу і незаконна патрапіць у краіну, іх латвійскія калегі зафіксавалі 37 спроб незаконнага перасячэння мяжы, паведамляе delfi.lt.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках