25 красавiка 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Украіна атрымае беларускія запчасткі для танкаў Т-72

СМІ: Украіна атрымае беларускія запчасткі для танкаў Т-72

Стала вядома аб адной «пікантнай» дэталі нядаўна дасягнутых пагадненняў.

З красавіка ЗША шукалі танкі «Т-72» у дапамогу УСУ, якія супрацьстаяць войску РФ. Вашынгтон пачаў перамовы з хаўруснікамі па NATO пасля просьбы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Неўзабаве стала вядома аб згодзе Польшчы. Акрамя гэтага, ЗША ўгаварылі Марока паставіць ва Украіну запчасткі для танкаў «Т-72».

Як піша французскае выданне Le Journal de l’Afrique, ва ўмовах строгай сакрэтнасці ЗША ўдалося пераканаць Рабат даставіць у Кіеў запчасткі для бронетэхнікі Т-72.

Аднак самае «пікантнае» ў гэтай навіне тое, што гэтыя запчасткі ад танкаў «Т-72Б» і «Т-72БК», якія Марока закупіла ў перыяд з 1999 да 2001 год у Беларусі.

Такім чынам, Марока падтрымала Украіну, хаця яшчэ падчас галасавання на Генасамблеі ААН аб рэзалюцыі, што «асуджае расейскую агрэсію ва Украіне», дыпламаты гэтай краіны ўстрымаліся падчас галасавання.

Пазней каралеўства двойчы пазбягала галасавання, імкнучыся не асуджаць Расею. Афіцыйна інфармацыя аб пастанове ўладаў Марока не пацверджаная.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках