19 красавiка 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ рыхтуюць ударны кулак з 8-мі брыгад - пераможцаў Херсонскай бітвы

4
УСУ рыхтуюць ударны кулак з 8-мі брыгад - пераможцаў Херсонскай бітвы

Расейскае войска чакае разгром.

УСУ на час прыпынілі актыўныя контрнаступальныя дзеянні. Прычын таму дзве: восеньская бездараж і ўзмацненне расейскай лініі фронту за кошт мабілізаваных. Аднак хутка гэтае «зацішша» скончыцца.

Такое меркаванне выказаў у сваім блогу ў YouTube расейскі гісторык і вайсковы эксперт Дзмітрый Чарнышэўскі.

Ён звярнуў увагу на тое, што УСУ выкарыстоўваюць дастаткова перадавую тактыку ў контрнаступленні. І для яе паспяховага прымянення патрабуюцца дзве рэчы: бронетэхніка і цвёрдая зямля.

«Украінскае войска прымяняе тактыку масіраваных раёў, калі раптоўна на сігнал камандзіра, які сочыць за дзеяннямі кожнага жаўнера на баявым планшэце, разнастайныя і быццам бы незвязаныя паміж сабой рухі баявых машын пяхоты, танкаў, іншых баявых адзінак раптам набываюць характар імклівага нападу на выбраную цэль. Каб РФ не паспела выкарыстоўваць сваю каласальную перавагу ў колькасці ствалоў артылерыі і не накрыла войскі украінцаў, яны хутка манеўруюць, праломліваючы абарону расейскіх войскаў. Такая роевая тактыка вельмі цікавая. Гэта новае слова ў вайсковай навуцы. І яна прыносіць украінцам поспех», - распавёў Чарнышэўскі.

З ягоных слоў, як толькі ўкраінскі чарназём дастаткова прамерзне, што па ім зможа ісці тэхніка, расейскаму войску давядзецца вельмі туга.

«Як толькі зіма цалкам уступіць у свае правы, нічога не перашкодзіць украінцам перайсці ў наступ. Расеі таксама. Але яна перакінула выведзеныя з Херсона войскі на Данбас і сёння выкарыстоўвае іх у бессэнсоўных атаках на Бахмут. Яна свой ход зрабіла. І калі Украіна зробіць свой ход, выме з рукава 8 паўнавартасных ветэранскіх брыгад-пераможцаў Херсонскай бітвы і кіне іх на прарыў, да таго часу Расея ўжо выдаткуе свае вызваленыя рэзервы. Адбіваць гэты ўдар не будзе чым», - запэўніў расейскі гісторык.

Ён удакладніў, што 8 вышэйназваных украінскіх брыгад - гэта тыя байцы, якія навучаліся ваеннай справе і трэніраваліся на Захадзе.

«Гэта ўдарны кулак… Падазраю, што ўдар такога кулака ў сучасным стане расейскае войска адбіць не здольнае, асабліва, калі выдаткуе сілы ў нападах пад Бахмутам. Камандаванне УСУ паказала ўжо высокі ўзровень аператыўнага мастацтва. Думаю, ніхто не адгадае, дзе будзе гэтая бітва. Для Генштабу УС РФ гэта правал. Усё будзе па класіцы зроблена: удараць там, і эфект будзе зруйнавальны. Гэтай зімой Украіна павінна здабыць не адну перамогу», - канстатаваў Чарнышэўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках