25 красавiка 2024, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы «Замежнага легіёна» паказалі відовішчнае відэа бою ля Антонаўскага моста

5
Байцы «Замежнага легіёна» паказалі відовішчнае відэа бою ля Антонаўскага моста

Гіганцкія апоры моста дапамаглі нанесці ўдары па акупантах.

30 лістапада ў сеціве з'явілася відэа з Херсона: байцы «Замежнага легіёна» вялі бітву пад апорамі Антонаўскага моста.

Інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале «Бававна».

На відэа зафіксавана, як двое байцоў легіёна пад прыкрыццём апор Антонаўскага моста шукаюць пазіцыю для ўдару па падраздзяленнях войска РФ, якія знаходзяцца на супрацьлеглым баку Дняпра.

Вайскоўцы паступова прасоўваюцца па мясцовасці. Пры гэтым бачна, што тэрыторыя ўжо дэакупаваная: на сценах – тэматычныя надпісы, прысвечаныя УСУ і генералу Залужнаму.

Нарэшце байцы спыняюцца ля дзіўнага графіці, створанага невядомым мастаком на адной з гіганцкіх апор.

Відэа, апублікаванае ў Telegram-канале - частка рэпартажу, створанага «Грамадскім». Журналісты выдання адзначаюць, што байцы, якія трапляюць у кадр, - гэта вайскоўцы 59-й брыгады УСУ.

Пры гэтым зазначаецца, што пазіцыю ўжо змянілі, таму кадры відэа дазволена публікаваць.

Адзначым, шырыня Дняпра ў раёне Антонаўскага моста - блізу 950 м.

Паводле звестак украінскага актывіста «Мікалаеўскага Ванька», пад ціскам агню з украінскага боку расейцы змушаныя былі адысці далей ад Алешак - населенага пункта, размешчанага побач з мостам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках