23 красавiка 2024, aўторак, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Расея выкарыстоўвала словы Хрэніна для падбухторвання

26
ISW: Расея выкарыстоўвала словы Хрэніна для падбухторвання
ВІКТАР ХРЭНІН
ФОТА: GRODNONEWS.BY

Лукашэнкаўскі генерал «падставіў» беларускіх афіцэраў.

Расейскія вайсковыя карэспандэнты перафармулявалі заяву міністра абароны Беларусі, каб узмацніць інфармацыйную аперацыю аб пагрозе новага ўварвання.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што дзеянні памежных краін-чальцоў NАТО нібыта сведчаць аб падрыхтоўцы да вядзення баявых дзеянняў.

«У той час як каментары Хрэніна ўключаюць у сябе некалькі варыянтаў развіцця сітуацыі, расейскія ваенкары пачалі сцвярджаць, што яго заява наўпрост гаворыць аб падрыхтоўцы NАТО да наступальных аперацый на ўсходнім кірунку, гэта значыць супраць Беларусі, што з'яўляецца бессэнсоўным абвінавачаннем», - пішуць аналітыкі.

У той жа час, адзначаюць экспэрты, Хрэнін выступіў з заявай аб ваенных дзеяннях NАТО на межах у рамках інфармацыйнай аперацыі накіраванай на перамяшчэнне ўвагі ўкраінскіх сіл да Беларусі.

«Расейскія ваенкары выкарыстоўвалі словы Хрэніна для падбухторвання, каб узмацніць інфармацыйныя ўмовы для ціску на беларускіх афіцыйных асоб з мэтай далейшай падтрымкі расейскай наступальнай кампаніі ва Украіне», - мяркуюць аналітыкі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках