25 красавiка 2024, Чацвер, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беластоку адбыўся гала-канцэрт «Беларуская песня 2022»

1
У Беластоку адбыўся гала-канцэрт «Беларуская песня 2022»

Выступілі каля двух дзясяткаў калектываў і выканаўцаў.

У Беластоку адбыўся гала-канцэрт 29-га агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня 2022». У галоўным канцэрце выступілі каля двух дзясяткаў калектываў і выканаўцаў, пераможцаў раённых адборачных конкурсаў беларускай песні, паведамляе «Радыё Рацыя».

Гаворыць кіраўнік Беларускага грамадска-кульутрнага таварыства ў Польшчы – Васіль Сегень:

-Гала-канцэрт – гэта вельмі ўрачысты момант, дзе выступаюць лаўрэаты нашага фестывалю. Тыя, хто перамог у сваіх катэгорыях. Задаволеныя, як арганізатары, што ўдалося ўсё ж такі, нягледзячы на ўсе складанасці і цяжкасці давесці нашае мерапрыемства да шчаслівага канца.

У гала-канцэрце «Беларуская песня 2022» прынялі ўдзел артысты з Беластоку, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі, Орлі, Маліннікаў, Дубровы-Беластоцкай, Супраслі, Міхалова, Козлікаў ды Гарадка. А завяршыў фестывальны канцэрт сваім выступам – гурт «АС».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках