20 красавiка 2024, Субота, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя шэсць прадуктаў, якія карысна есці перад сном

7
Названыя шэсць прадуктаў, якія карысна есці перад сном

Адзін з такіх прадуктаў - яечны бялок.

Пасля шасці гадзін вечара дыэтолагі не раяць наядацца. Але калі Вы адчуваеце моцны голад перад сном, паесці ўсё ж такі варта. Што можна есці проці ночы і не бедаваць? ТСН склаў спіс харчоў.

Кісламалочныя прадукты

Абястлушчаны ёгурт, кефір, ражанка або натуральны ёгурт выдатна наталяюць голад. Пры гэтым яны зусім не абцяжарваюць нашу стрававальную сістэму. У іх склад уваходзяць лёгкія бялкі, якія даюць адчуванне насычэння і выдатна засвойваюцца арганізмам.

Калі Вы вып'еце проці ночы шклянку кефіру або ражанкі, то не будзеце адчуваць непрыемны цяжар у страўніку, таму зможаце без праблем заснуць. Аднак тут вельмі важна пільнавацца памеру порцый. Лепш не выкарыстоўваць больш за 200-250 мл.

Можаце дадаць да кісламалочных прадуктаў вотруб'е, мёд, ваніль або цынамон. Невялікая колькасць інгрэдыентаў не пашкодзіць вашаму начному сну, але палепшыць смак кефіру або ёгурту.

Рыба

Марская рыба змяшчае вялікую колькасць карысных бялкоў, а таксама ёд, фосфар, вітамін D. Што можна есці перад сном? Лепш выбіраць мяса рыбы белага колеру - гэта нятлустыя гатункі. Яны лёгка засвойваюцца нашым арганізмам, а яшчэ ўзбагачаюць яго вітамінамі, мінераламі, мікра- і макраэлементамі, дапамагаюць знізіць узровень дрэннага халестэрыну.

Адчуваеце перад сном голад? Можаце павячэраць вараным або тушаным мясам камбалы, траскі, хека, судака альбо мінтая. Аднак зважайце на порцыю. Яе памер не мае перавышаць 100-150 г. Рыба выдатна спалучаецца з тушанай гароднінай або салатамі. Пагатоў абалоніна дапаможа ежы хутчэй засвоіцца. Напрыклад, можна выбіраць свежую зеляніну, шпінат, брокалі.

Курыныя яйкі

У яечных жаўтках змяшчаюцца халестэрын, тлушчы, бялкі. Варта ўлічваць каларыйнасць жаўткоў (352 ккал/100 г). А таму проці ночы можна з'есці не больш за два яйкі. Вядома, іх лепш варыць, бо смажаныя даўжэй ператраўляюцца і змяшчаюць большую колькасць халестэрыну.

Таксама варта адзначыць, што яечны бялок дапамагае паскорыць раскіданне тлушчавых каморак, вывесці з арганізма таксіны і шлак, палепшыць абмен рэчываў. Таму канечне дадайце яйкі ў свой арганізм, калі Вы жадаеце схуднець.

Аўсяная каша

Вы можаце есці яе не толькі на сняданак, але і перад сном. Аднак увечары лепш не варыць кашу на тлустым малацэ і дадаваць шмат цукру. Лепш прыгатаваць яе на вадзе або абястлушчаным малацэ, а замест падсалоджвальніка ўзяць садавіну, сушаныя плады або мёд.

Унікайце аўсяных каш хуткага прыгатавання. Яны змяшчаюць вялікую колькасць шкодных вугляводаў, што дрэнна ўплываюць на стрававальную сістэму.

Выдатна пасуюць проці ночы шматкі "Геркулес". У іх шмат раслінных валокнаў, якія дапамагаюць ачысціць кішачнік ад шлаку і таксінаў. А яшчэ ў аўсянцы ёсць мелатанін. Гэтае рэчыва трэба, каб нармалізаваць цыклы сну. А таму ўжыванне аўсянкі дапаможа пазбавіцца ад бессані.

Ягады

Як і садавіна, большасць ягад змяшчае глюкозу і фруктозу. А таму лепш аддаваць перавагу кісла-салодкім ягадам - малінам, вішням або чарніцам. Вы можаце зрабіць з іх натуральны хатні ёгурт або дадаць ва ўжо гатовы нятлусты кефір.

Таксама ягады можаце есці і ў свежым выглядзе. Рабіць гэта можна нават пасля размарожвання. У маразільнай камеры яны цалкам захоўваюць свае карысныя рэчывы, найперш вітамін С, а таксама антыаксіданты. А ў вішнях дадаткова ёсць мелатанін, які патрэбны для ўрэгулявання цыклаў сну.

Курыная грудзінка

Можаце таксама з'есці невялікі кавалачак варанага курынага мяса перад сном, калі Вы адчуваеце моцны голад. Гэта - дыэтычнае мяса, а таму вашай постаці яно сапраўды не пашкодзіць. А яшчэ ў ім змяшчаецца малая колькасць вугляводаў. Затое шмат бялкоў, мінералаў і вітамінаў (напрыклад А, Е, групы В), якія дапамогуць адчуць насычэнне, але не абцяжараць стрававальную сістэму.

Аднак варта памятаць пра порцыю, каб не пераесці. Яе памер мае быць не большы за 100-150 г. Таксама да мяса можна дадаць трохі тушанай гародніны (морква, струковая фасоля, балгарскі перац, памідоры чэры, цукіні або кабачкі).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках