26 красавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікам адміністрацыі Пуціна забаранілі выязджаць за мяжу

6
Супрацоўнікам адміністрацыі Пуціна забаранілі выязджаць за мяжу

Абмежаванне распаўсюджваецца на асоб мужчынскага роду і датычыцца ўсякіх замежных выпраў.

Крэмль забараніў сваім супрацоўнікам пакідаць Расею. Як піша Baza, абмежаванне распаўсюджваецца на асоб мужчынскага роду і датычыцца ўсякіх замежных выпраў, у тым ліку службовых выпраў і адпачынкаў.

Такія правілы будуць дзейнічаць да выхаду "асобнага распараджэння што да мабілізацыі". Пра які дакумент ідзе гаворка, невядома. Жанчын забарона не закранае.

Паводле звестак тэлеграм-канала, прадпісанне з'явілася пасля таго, як адзін з супрацоўнікаў адміністрацыі прэзідэнта ўцёк ад мабілізацыі: мужчына не вярнуўся ў Расею пасля заканчэння выправы ў адну з краін СНД.

Між тым прэсавы сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў аспрэчыў інфармацыю аб наяўнасці такой забароны. «Не. Гэта няпраўда», - сказаў ён.

Пасля абвяшчэння "частковай мабілізацыі" расейцы пачалі масава пакідаць краіну. Толькі ў адну Грузію з'ехалі 700 тысяч чалавек, казала прэзідэнтка рэспублікі Саламэ Зурабішвілі. 400 тысяч расейцаў аддалі перавагу Казахстану, паводле звестак міністра працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Тамары Дуйсенавай. Паводле падлікаў агенцтва бяспекі вонкавых меж Еўрапейскай Уніі (Frontex), за два тыдні мабілізацыі ў краіны ЕЗ ўехала 121 тысяча грамадзян РФ. Таксама расейцы ўцякалі ў Турцыю, Арменію, Азербайджан, Узбекістан, Таджыкістан, Кіргізстан, Ізраіль і Манголію.

Пасля першых дзесяці дзён мабілізацыі Крэмль ацаніў колькасць людзей, якія з'ехалі, на мільён чалавек, пісаў Forbes са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта. Іншы суразмоўца выдання казаў пра 600-700 тысяч расейцаў. Прэсавы сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў тады ў гэтыя лічбы не паверыў, аднак колькасць тых, хто з'ехаў, не назваў.

У сярэдзіне лістапада Крэмль правёў нараду, на якой абмяркоўваліся захады для вяртання ў Расею спецыялістаў, што з'ехалі з краіны, піша «Вёрстка» са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта. Улады хочуць займець назад ІТ-спецыялістаў, навукоўцаў, лекараў, людзей творчых прафесій і бізнэсоўцаў. Паводле звестак выдання, спецыялістаў мерацца завабліваць аховай ад набору, фінансавымі льготамі і апавяданнямі аб «духоўнай перавазе Расеі перад Захадам».

Кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шойгу абвясціў аб заканчэнні мабілізацыі 28 кастрычніка. Пры гэтым Уладзімір Пуцін падпісваць указ аб яе скасаванні адмовіўся. Такім чынам, набор могуць аднавіць у кожны момант.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках