20 красавiка 2024, Субота, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як цяпер беларусы робяць візы, каб выехаць з краіны

6
Як цяпер беларусы робяць візы, каб выехаць з краіны

Аб пасярэдніках і коштах.

Чытачы тэлеграм-канала «БГМ» аб тым, як яны робяць візы, каб выехаць з Беларусі. Пасрэднікі, з іх слоў, прадаюць месцы ў чарзе на запіс за сотні даляраў:

«Зрабілі візу для двух чалавек. Рабочая нацыянальная на 1 год. Запіс у візавы цэнтр праз пасярэдніка каштаваў 600 рублёў. Збор візавага цэнтра - 11 еўраў. SMS 5,5 рублёў. Дастаўка пашпарта з Берасця ў Менск - 16 руб. Запрашэнне ад працадаўцы - бясплатна. Запісалі праз два тыдні ў берасцейскі візавы цэнтр. Віза была гатовая праз шэсць дзён, неўзабаве выязджаем з «астраўка стабільнасці і маразму», у Еўропу».

«Цяпер робім з мужам нацыянальную візу ў Польшчу. Задумаліся пра гэта пасля абвяшчэння мабілізацыі ў Расеі, бо нашу краіну гэта таксама можа закрануць. Абодва вайсковаабавязаныя, таму іншых думак не было. Спачатку чыталі шмат інфармацыі ў Інтэрнэце, з чаго ўвогуле пачынаць. Пошук працы напрамую і адпраўленне запрашэння ад працадаўцы ў Польшчы не праходзіць, бо вельмі мала хто згаджаецца рабіць запрашэнне сабе на страту і чакаць доўга. Пайшлі іншым шляхам. На параду знаёмай звязаліся з мужчынам, які дапамагае аформіць усе дакументы цалкам за прыемную суму, у адрозненне ад многіх іншых агентаў і кампаній. Цяпер знаходзімся ў працэсе запісу на візу ў консульства, з гэтым складаней за ўсё. Агулам за дваіх аддамо амаль 2000-2500 беларускіх рублёў».

«Падаваўся на брытанскую візу яшчэ ў красавіку гэтага года. Па факту атрымаў на рукі толькі ў пачатку верасня, і то са спазненнем, бо яна ўжо была адкрытая з сярэдзіны жніўня. У выніку паўгода чакання. Хацеў паралельна адкрыць яшчэ і польскую, але запісаў не было, а пасярэднік заламаў кошт 400 даляраў. У выніку толькі брытанская».

«400 рублёў авансу пасярэдніку, яшчэ 100 для пастаноўкі на чаргу пры атрыманні запоўненай анкеты. Чаканне расцягнулася на 1,5 месяца».

А вы ці вашы знаёмыя нядаўна падаваліся на візы?

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках