16 красавiка 2024, aўторак, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на мяжы вялізныя: Дзве тысячы фур чакаюць выезду праз Літву

4
Чэргі на мяжы вялізныя: Дзве тысячы фур чакаюць выезду праз Літву
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА «БЕЛСАТ»

Рэкорды б'е пункт пропуску «Каменны Лог».

Акрамя чэргаў з грузавікоў, якія ўжо сталі звыклымі, у пунктах пропуску на межах Беларусі і ЕЗ стаяць і легкавікі, піша autogrodno.by.

Рэкорд ля пункта пропуску «Каменны Лог». Там сабралася больш за 1 015 вялікагрузаў, у «Беняконях» - звыш 370 фур, у «Прывалцы» - больш за 270.

У ПП «Катлоўка» і «Відзы» таксама чэргі – звыш 280 і 190 адпаведна. Толькі ў адным пункце пропуску на беларуска-літоўскай мяжы - «Лошы» - няма чэргаў грузавікоў.

Польскі кірунак

У бок Польшчы таксама зафіксаваны чэргі на выезд з Беларусі. Фуры «захраслі» ў «Бераставіцы» (больш за 650) і «Казловічах» (звыш 370).

Чэргі ёсць і на беларуска-латвійскай мяжы. Звыш 340 вялікагрузаў чакаюць выезду з Беларусі ў ПП «Урабаны» і больш за 250 - у «Грыгараўшчыне».

Легкавікі таксама стаяць

Паводле звестак Памежнага камітэта, больш за 150 легкавікоў знаходзяцца ў чарзе ў двух ПП на беларуска-польскай мяжы, чакаючы выезду з Беларусі, і па 10 - у «Прывалцы» і «Лошы» на беларуска-літоўскай мяжы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках