25 красавiка 2024, Чацвер, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі працоўны спыніў восем станкоў

21
У Гомелі працоўны спыніў восем станкоў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ён выдаліў сістэмныя файлы і канфіскаваў дзесяць зменных модуляў памяці.

16 лістапада на адным з гомельскіх заводаў спынілі працу 8 розных металаапрацоўчых станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем. Калі стала зразумела, што гэта збой праграмнага забеспячэння, патэлефанавалі ў міліцыю, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што да спынення станкоў датычны 35-гадовы наладчык. Раніцай 16 лістапада ён выдаліў сістэмныя файлы і несанкцыянавана канфіскаваў дзесяць зменных модуляў памяці з праграмным забеспячэннем станкоў і кіравальнымі праграмамі апрацоўкі дэталі.

«5 станкоў належалі заводу, 3 іншыя знаходзіліся ў арэндзе менскага холдынгу. Праз дзеянні работніка на заводзе быў прыпынены выпуск шэрагу дэталей, якія пасля іх вырабу падлягалі накіраванню на зборачны канвеер сталічнага завода. Прадпрыемству нанесеная шкода ў суме больш за 55 тысяч рублёў», - распавялі ў міліцыі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках