29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не McDonald's і не «Вкусно - и точка»: рэбрэндынг ёсць, назвы няма

26
Не McDonald's і не «Вкусно - и точка»: рэбрэндынг ёсць, назвы няма

Эпапея з папулярнай сеткай рэстарацый трывае.

Раніцай 28 лістапада ў Менску адкрыўся ўжо не McDonald's, але і не "Вкусно - и точка". Office Life высветліў падрабязнасці.

Пункты сеткі грамадскага харчавання адкрыліся з абноўленым меню: з яго знік "Біг Мак", няма назваў з прыстаўкай "мак", хоць самі стравы засталіся, ператварыўшыся, напрыклад, у "Чыкен Прэм'ер", "Фіш Бургер" (замест "Філе-о- фіш”) і проста мафіны. Таксама зноў з'явіліся ў меню сняданкі.

Брэндаванне рэстарацый выканана ў колерах, падобных на гаму расейскай сеткі “Вкусно - и точка”: прыглушаныя аранжава-зялёныя. Аднак сама назва нідзе не пазначаная. Як няма і старых шыльдаў ці лагатыпаў з назвай амерыканскай сеткі.

Яшчэ напярэдадні сайт беларускага McDonald's пачаў перанакіроўваць карыстальнікаў сеткі на адрас ksbv.by. Гэта абрэвіятура «КСБ Вікторыі Рэстарацыі» - франчайзі.

Праз тэлефон ў некалькіх мяцінах сталічнай сеткі аператары адказалі, што яны працуюць у звычайным рэжыме і належаць да "сеткі КСБ Віктары Рэстараны" – пры гэтым не называюцца ні McDonald's, ні "Вкусно –и точка". Ці з'явіцца ў перспектыве другая назва, супрацоўнікі не змаглі адказаць. А таксама папярэдзілі, што ў звыклых сняданках бекону больш не будзе, але ўсё астатняе ёсць. І нават Coca-Cola.

У Гандлёвым рэестры на 26 лістапада (гэтае апошняе абнаўленне да раніцы 28 лістапада) пазначана, што пад кіраваннем “КСБ Віктары Рэстарацыі” працуюць рэстарацыі McDonald’s.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках