16 красавiка 2024, aўторак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як сям'я пераехала з горада ў глухую вёску і завяла 19 кароў і цялят

14
Як сям'я пераехала з горада ў глухую вёску і завяла 19 кароў і цялят

Муж і жонка пакінулі працу на прадпрыемствах.

Муж і жонка з Бабруйска Павел і Валянціна Яўмененкі яшчэ ў 2013-м пераехалі ў глухую вёску Заельнік, што ў Асіповіцкім раёне, за 25 км ад Бабруйска. Абодва пакінулі працу на прадпрыемствах і заняліся сваёй гаспадаркай, і зараз гэта іх асноўны заробак, піша bobruisk.ru.

Заельнік - радзіма Валянціны, тут яна жыла да 16 гадоў, пакуль не перабралася ў Бабруйск. А Павел - гарадскі жыхар: нарадзіўся і вырас у Бабруйску. Цяпер Валянціне 42 гады, Паўлу - 48.

Яўмененка трымаюць 19 галоў буйной рагатай жывёлы, уключаючы цялят, 13 кароў - дойныя. Асноўны даход атрымліваюць з продажу малочных прадуктаў, якія вырабляюць самі. Гэта і малако – свежае і топленае, і тварог, смятана, вяршкі, масла, а таксама сыры: сычужны, адыгейскі, сулугуні, мацарэла, а яшчэ ражанка, ёгурт, сыроватка. Каб набрацца ведаў і асвоіць выпуск такой прадукцыі, Валянціна скончыла платныя курсы анлайн. Ну і, вядома, спатрэбіўся яе ўжо немалы досвед у гэтай справе.

Яшчэ Яўмененкі здаюць бычкоў жывой вагой. Птушку (гусей, індыкоў, качак) трымаюць больш для сябе, лішкі мяса і курыныя яйкі прадаюць, але тут даход нерэгулярны.

Каля дома ў мужа і жонкі разбіты невялікі агарод. Гародніну і садавіну яны вырошчваюць для сябе. Яшчэ 30 гектараў арандаванай зямлі выкарыстоўваюць пад пашу і сенажаць.

І Валянціна, і Павел, з іх слоў, ані не шкадуюць, што калісьці памянялі горад на вёску.

– Па-першае, спакой і цішыня, – хваліць Валянціна вясковае жыццё. - Па-другое, мы ні ад каго не залежым і працуем столькі, колькі лічым патрэбным. Яшчэ плюс - харчуемся зараз па-экалагічнаму чыстымі прадуктамі са свайго падворка. Хто такую смятану паеў, ужо не захоча крамную! А што да матэрыяльнага боку пытання… Магу сказаць адно: зараз наш заробак значна вышэйшы, чым быў на прадпрыемствах.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках