20 красавiка 2024, Субота, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Барысавам лукашысты руйнуюць 400-гадовы касцёл

17
Пад Барысавам лукашысты руйнуюць 400-гадовы касцёл

Касцёл лічыцца гістарычна-культурнай каштоўнасцю

У мястэчку Зембіне пад Барысавам руйнуюць касцёл з 400-гадовай гісторыяй, які лічыцца гістарычна-культурнай каштоўнасцю, піша euroradio.fm.

У красавіку гэтага года адзін з яго муроў абрынуўся ад моцнага ветру. На гэтым тыдні будынак пачалі разбураць.

Ад ідэі рэстаўраваць касцёл адмовіліся. Адзінае, што захаваюць - скульптуру Панны Марыі. У часе руйнавання касцёла яе часова перадалі ў музей.

Мясцовы ксёндз перадаў просьбу ў адміністрацыю, каб скульптуру аддалі вернікам, за чые сродкі яе плануецца адрэстаўраваць.

Касцёл дзейнічаў да 1932 года, потым яго закрыла савецкая ўлада. З таго часу будынак не выкарыстоўваўся. У 2010 годзе барысаўскія ўлады хацелі разбурыць касцёл, аднак валанцёры перашкодзілі руйнаванню.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках