25 красавiка 2024, Чацвер, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДК зачыніў дзве крамы — адну пад Менскам, другую ў Віцебску

15

У чым прычына.

Камітэт дзяржкантролю 25 лістапада прыпыніў дзейнасць дзвюх крам. У адной знайшлі парушэнні заканадаўства аб гандлі, у іншай - прадукты, якія пагражаюць здароўю, паведамляе прэс-служба ведамства.

У кастрычніку кантралёры правяралі краму ў вёсцы Малінаўка Менскага раёна і знайшлі там «грубыя парушэнні заканадаўства аб гандлі». Уласніку гандлёвага пункту выдалі рэкамендацыі для іх ліквідацыі, а той праз некаторы час паведаміў, што ўсё выпраўлена.

«Разам з тым, паўторны маніторынг паказаў, што парушэнні не ліквідаваныя, а таксама дапушчаны новыя», — заявілі ў КДК.

У Віцебску ў сувязі з рэалізацыяй прадукцыі, якая нясе пагрозу здароўю грамадзян, прыпыненая работа крамы «Святлафор».

«Да продажу тут прапаноўваліся няякасныя рыбныя кансервы, фактычная маса якіх да таго ж была меншая за заяўленую ў маркіроўцы. Акрамя таго, неналежнай якасці былі кансервы з мяса птушкі», - распавялі ў ведамстве.

У сакавіку гэтага года дзейнасць гэтай крамы ўжо прыпынялі за шматлікія парушэнні санітарных норм і правіл.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках