20 красавiка 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За зямлю ў Менскім раёне разгарнулася сапраўдная барацьба

15
За зямлю ў Менскім раёне разгарнулася сапраўдная барацьба

Кошт аднаго з надзела вырас у 28 разоў.

Сёння ў Менскім раёне зноў прадаваліся зямельныя надзелы. Гэтым разам на аўкцыён выставілі ажно 35 лотаў, большая частка з іх такі знайшла сваіх пакупнікоў. У апошні час такі ажыятаж назіраўся вельмі рэдка, піша «Онлайнер».

За зямлю ў вёсцы Звянячы, што ў Гаранскім сельсавеце, змагаліся адразу 26 удзельнікаў. У выніку цана за яе вырасла ў 28 разоў - з 8 239 рублёў да 230 000 рублёў. Калі перавесці ва ўмоўныя адзінкі, то пераможцу таргоў давядзецца заплаціць $95 435. Дарэчы, мінулай зімой гэты ж надзел прадалі прыкладна за такую ж суму, аднак пакупнік у выніку так і не аб'явіўся.

У 2 разы павялічыўся выніковы кошт надзелу у вёсцы Вярбіцкія (Бараўлянскі сельсавет): замест 50 000 рублёў будучым уладальнікам давядзецца выкласці 108 000 рублёў ($44 813) і 122 000 рублёў ($50 622).

Танней за ўсё прадаліся два суседнія надзелы па 15 сотак у вёсцы Ключнікі (Астрашыцка-Гарадоцкі сельсавет). У абодвух аўкцыёнах было па адным заяўніку, так што яны адхапілі сваю зямлю ўсяго толькі з 5-адсоткавым падвышэннем пачатковага кошту, а менавіта за 23 625 рублёў ($9802).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках