20 красавiка 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падвышаюць падаходны падатак: каго гэта закране

26
У Беларусі падвышаюць падаходны падатак: каго гэта закране

Новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з 2023 года.

Чыноўнікі хочуць у 2023 годзе падняць падаходны падатак для некаторых фізічных асоб. Падвышэнне прадугледжанае праектам змен у Падатковы кодэкс, піша zerkalo.io.

Для каго з фізічных асоб маюць намер падвысіць падаходны падатак

У 2023 годзе чыноўнікі хочуць падняць падатак на перавышэнне выдаткаў над даходамі - да 26%. Цяпер гэты збор, які спаганяюць з сумы перавышэння, складае 20%. У апошні раз яго падвышалі з пачатку гэтага года, да гэтага падатак быў на ўзроўні 16%.

З 20% да 26% таксама маюць намер падняць падаходны падатак за заробкі «ў канвертах». Збор 26% таксама хочуць устанавіць для тых, хто ў спецыяльнай кампутарнай касавай сістэме зарэгіструе даход ад выйгрышу (вернутых ставак, якія не згулялі), калі пры гэтым фактычна выплаты выйгрышу не было. Цяпер гэты падатак складае 20%.

Нагадаем, з ліпеня 2017 года падаткавікі могуць супастаўляць сумы выдаткаў і даходаў фізічнай асобы як за 10 апошніх поўных каляндарных гадоў, так і за мінулы перыяд гэтага года. Пры гэтым у іх павінна быць інфармацыя аб перавышэнні кошту маёмасці і выдаткаў над даходамі, якія паступілі з законных крыніц, на суму не меншую за 500 базавых адзінак (цяпер гэта 16 000 рублёў). Тут ёсць важны момант: такое перавышэнне можа «набегчы» за некалькі гадоў агулам, і гэта можа стаць падставай для праверкі падатковай.

Якія падаткі хочуць падняць для тых, хто займаецца прадпрымальніцтвам

Падаходны падатак 26 адсоткаў таксама хочуць увесці для фізічных асоб, якія займаюцца прадпрымальніцтвам без дзяржрэгістрацыі або незаконнай дзейнасцю як ІП.

Таксама чыноўнікі маюць намер падняць стаўку падаходнага падатку з фізічных асоб у дачыненні да даходаў, якія атрымліваюць ІП, натарыусы ад ажыццяўлення адпаведнай дзейнасці. Цяпер гэты збор складае 16%, яго хочуць падвысіць да 20%.

Удакладнім, што гэтыя магчымыя падатковыя змены яшчэ не прынятыя. Пры гэтым зацверджаны канчатковы варыянт правак службоўцаў у Падатковы кодэкс можа адрознівацца ад папярэдніх версій правак у гэты дакумент.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках