25 красавiка 2024, Чацвер, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вызначылі чыннікі бадзёрасці і пільнасці

4
Навукоўцы вызначылі чыннікі бадзёрасці і пільнасці

Кава на сняданак не ўваходзіць у гэты спіс.

Навукоўцы з ЗША і Вялікай Брытаніі высветлілі, што ўплывае на бадзёрасць і ўважлівасць чалавека цягам дня. Сярод агульных чыннікаў можна вылучыць ежу, сон і глюкозу.

Даследнікі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і Каралеўскага каледжа Лондана вызначылі чыннікі бадзёрасці. Для эксперыменту спатрэбілася 833 добраахвотнікі з ЗША і Вялікай Брытаніі. Іх сярэдні ўзрост – 46,2 гады. Паддоследныя елі на сняданак некалькі страваў, якія адрозніваліся складам пажыўных рэчываў.

Усе засыналі ў 23:25, спалі 7,66 гадзіны, снедалі ў 08:12. Праз два тыдні высветлілася, што людзі, якія спалі даўжэй, на наступны дзень адчувалі сябе больш засяроджанымі і спрытнымі. Таксама ўдзельнікі былі больш пільнымі і бадзёрымі, калі напярэдадні былі фізічна актыўныя, але не ў начны час.

Дапамагаў сняданак з высокім утрыманнем вугляводаў. Ежа, багатая на бялкі, зніжала ўзровень бадзёрасці. У 98% выпадкаў удзельнікі не ўжывалі кафеін. Такім чынам, каву на сняданак нельга назваць важным чыннікам бадзёрасці. Нізкі ўзровень глюкозы пасля сняданку дапамагаў заставацца бадзёрым.

Навукоўцы вылучылі чатыры ключавыя чыннікі, якія былі важныя: настрой, узрост, якасць сну і частата прыёмаў ежы.

«Сапраўды, удзельнікі, якія елі ў сярэднім пяць разоў на дзень і больш, мелі значна больш нізкі ўзровень пільнасці, чым тыя, хто еў тры-чатыры разы на дзень», – адзначылі аўтары даследавання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках