19 красавiка 2024, Пятніца, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў аб форуме ў Галіфаксе: У высокапастаўленых вайскоўцаў ёсць значная цікавасць да палка Каліноўскага

14
Андрэй Саннікаў аб форуме ў Галіфаксе: У высокапастаўленых вайскоўцаў ёсць значная цікавасць да палка Каліноўскага
АНДРЭЙ САННІКАЎ І ПРЭЗІДЭНТ ФОРУМУ ПІТЭР ВАН ПРААГ

Да беларускіх ваяроў ставяцца з павагай і падзякай.

18-20 лістапада ў канадскім Галіфаксе прайшоў штогадовы Міжнародны форум аб бяспецы. Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, які браў удзел у мерапрыемстве, расказаў сайту Charter97.org, якія тэмы сталі галоўнымі на форуме.

- Безумоўна - гэта ўкраінская тэма. Форум пацвердзіў абсалютную сусветную падтрымку Украіны ў вайне супраць расейскай агрэсіі. Прычым як у палітычным плане, так і ў эканамічным, і ў вайсковым. Форум стаў важнай пляцоўкай міжнароднай салідарнасці з Украінай, якая ў вайне.

- Улічваючы меркаванні, якія выказваліся на форуме, як вы думаеце, ці гатовы Захад безумоўна падтрымліваць Украіну і далей?

- Самым галоўным тут быў выступ і з'яўленне на форуме міністра абароны ЗША Лойда Осціна. Ён не толькі міністр абароны ЗША, краіны, якая рашуча падтрымлівае Украіну, але і рухальная сіла такой унікальнай з'явы, як «Рамштайн», у фармаце якой больш за 50 краін каардынуюць сваю дзейнасць для дапамогі Украіны, у тым ліку і ваеннай дапамогі. Гэта была вельмі моцная і важная размова.

АНДРЭЙ САННІКАЎ І ЛОЙД ОСЦІН

Агулам можна сказаць, што Осцін задаў лінію, якой усе пільнаваліся. Так, былі нейкія спробы спрагназаваць розныя варыянты, але пераважнай лініяй было тое, што Украіна сваёй мужнасцю заслужыла сусветную падтрымку, і яна яе атрымае.

- Наколькі часта з трыбуны форуму і ў кулуарах гучала тэма Беларусі?

- Яна гучала і абмяркоўвалася і на пленарных пасяджэннях, і ў нефармальных дыскусіях і размовах. Тут была і Ціханоўская. Амаль усе сусветныя тэмы гучалі праз прызму вайны ва Украіне.

Напрыклад, рэвалюцыя ў Іране, становішча Тыбета і Сіньцзяня ў Кітаі - тэмы сур'ёзныя, звязаныя з масавымі парушэннямі правоў чалавека. Характэрна, што нават самі прадстаўнікі краін з дыктатарскімі рэжымамі казалі пра важнасць перамогі Украіны ў вайне з Расеяй.

- Вы распавялі кіраўніку Пентагона Лойду Осціну пра полк Каліноўскага. Якія сустрэчы вам яшчэ ўдалося правесці?

- Я б падзяліў мае сустрэчы на дзве часткі. Форум у Галіфаксе сапраўды ўнікальны. Па-першае, гэта афіцыйныя асобы. Усюды размаўляў пра сітуацыю ў Беларусі, з усімі размаўляў пра полк Каліноўскага, пра тое, што гэта з'ява, пра якую неабходна ведаць вайскоўцам і палітыкам.

Сустракаўся і размаўляў з патронам форуму, міністарка абароны Канады Анітай Ананд, з гетманам узброеных сіл Швэцыі Мікаэлем Байдэнам, з кіраўніком Ваеннага камітэта NАТО адміралам Робам Баўэрам, высокапастаўленымі вайскоўцамі, якія там прысутнічалі.

АНДРЭЙ САННІКАЎ І ГЕНЕРАЛ МІКАЭЛЬ БАЙДЭН, ВЯРХОЎНЫ ГЕТМАН ШВЭДСКІХ УЗБРОЕНЫХ СІЛ

Магу сказаць, што цікавасць да таго, што беларускія добраахвотнікі ваююць за Украіну і за Беларусь была значная. Размовы, вядома, будуць працягнутыя.

Другая частка, вельмі важная для мяне, сустрэчы з вядомымі дзеячамі з розных раёнаў свету, дзе існуюць рэпрэсіі такога ж узроўню, а то яшчэ і больш моцна, як у Беларусі. Напрыклад, з маімі сябрамі, прэзідэнтам Сусветнага уйгурскага кангрэса Далкунам Іса і былым прэзідэнтам Тыбета, грамадскім дзеячам Лобсангам Сангаем, з былым мэрам аднаго з раёнаў Каракаса, венесуэльцам, які сёння працуе на карысць свайго народа ў Злучаных Штатах Давідам Смалянскім, з адной з заўважных фігур пратэстнага руху ў Іране Масіх Алінеджад, з афганцамі, кубінцамі, афрыканцамі.

АНДРЭЙ САННІКАЎ І МАСІX АЛІНЕДЖАД

Для нас вельмі важна абменьвацца меркаваннямі, бо сітуацыя ўсюды цяжкая і пасля таго, як мы больш падрабязна даведаемся пра патрэбы адзін аднаго, мы ў сваіх размовах з афіцыйнымі асобамі Захаду ўжо гаворым пра агульныя тэндэнцыі ў неспрыяльных краінах.

Асобна трэба згадаць сустрэчы з украінцамі, як афіцыйнымі асобамі, так і тымі, хто прыехаў з фронту, вярнуўся з палону, займаецца дапамогай узброеным сілам Украіны. Мяне вельмі парадавала, што ўсе яны ведаюць пра полк Каліноўскага і ставяцца да нашых ваяроў з павагай і падзякай.

- Вы доўга і паслядоўна казалі пра тое, што без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы, свабоднай Украіны. Пасля таго, як Лукашэнка стаў суўдзельнікам вайны ва Украіне, ці разумеюць гэта на Захадзе?

- Ніхто не любіць, і я стараюся гэтага пазбягаць, калі кажуць: «я ж папярэджваў». Так, папярэджваў, не я адзін, шмат хто з Беларусі папярэджваў і разумеў, што адбываецца.

Цяпер я не акцэнтаваў увагу на тым, што можна было па-іншаму выбудоўваць палітыку, а казаў пра тое, што трэба рабіць сёння.

Думаю, ёсць разуменне таго, што Беларусь з'яўляецца не проста суўдзельніцай вайны супраць Украіны, але і таго, што калі б не было ў Беларусі Лукашэнкі, вайны магло б і не быць.

АНДРЭЙ САННІКАЎ І ПРЭЗІД ЕНТ СУСВЕТНАГА УКРАІНСКАЙ КАНГРЭСУ ПОЛ ГРОД
АНДРЭЙ САННІКАЎ І ПРЭЗІДЭНТ ФОРУМУ ПІТЭР ВАН ПРААГ
АНДРЭЙ САННІКАЎ І ГЕНЕРАЛ ВПС КАНАДЫ ДЖЭНІ КАРЫГАН
АНДРЭЙ САННІКАЎ І АДМІРАЛ РОБ БАВЭР СТАРШЫНЯ ВАЙСКОВАГА КАМІТЭТА NATO
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках