18 красавiка 2024, Чацвер, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Еўравізіі» зменяць правілы галасавання

На «Еўравізіі» зменяць правілы галасавання

«Еўравізія-2023» пройдзе ў Ліверпулі.

Еўрапейскі вяшчальны звяз (EBU) змяніў правілы галасавання на «Еўравізіі». Пра гэта паведамляецца на сайце EBU.

Упершыню ў гісторыі песеннага конкурсу галасаваць за ўпадабаныя песні змогуць гледачы з тых краінаў, якія не ўдзельнічаюць у «Еўравізіі».

Акрамя гэтага, у двух паўфіналах галасаваць за краіны будуць гледачы – нагадаем, з 2009 года за выхад у фінал галасавалі не толькі яны, але і журы. Цяпер жа журы зможа ўдзельнічаць у галасаванні толькі ў фінальнай частцы «Еўравізіі».

«Еўравізія-2023» пройдзе ў брытанскім Ліверпулі.

Звычайна краіна-пераможца прымае конкурс у наступным годзе, і таму «Еўравізія-2023» павінна была прайсці ва Украіне, паколькі на конкурсе перамог украінскі гурт Kalush Orchestra з песняй «Стэфанія». Аднак у Еўрапейскім вяшчальным звязе заявілі, што правесці конкурс у краіне, дзе ідзе поўнамаштабная вайна, не атрымаецца з меркаванняў бяспекі. Конкурс пастанавілі правесці ў Вялікай Брытаніі, прадстаўнік якой заняў сёлета на «Еўравізіі» другое месца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках