26 красавiка 2024, Пятніца, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі сувязь паміж працягласцю жыцця і пісьменнасцю

12
Навукоўцы выявілі сувязь паміж працягласцю жыцця і пісьменнасцю

Даследаванне правялі ў Брытаніі.

Брытанскія навукоўцы правялі даследаванне, вынікі якога дэманструюць залежнасць паміж непісьменнасцю людзей ды іхняй працягласцю жыцця.

Паводле вынікаў даследавання, праведзенага Нацыянальным фондам пісьменнасці, розніца ў працягласці жыцця паміж людзьмі, якія жывуць у высока пісьменных мясцінах, такіх як Паўночны Оксфард, і жыхарамі абшараў, дзе агульны ўзровень пісьменнасці нізкі, такіх як Стоктан, складае 26 гадоў, піша The Times.

Мяркуецца, што адсутнасць кніг дома і абыякавасць да чытання з боку бацькоў прычыняюцца да непісьменнасці дзяцей у падлеткавым веку. Дзіця мае патрэбу ў асяроддзі з кнігамі з самага дзяцінства, бо яны не толькі вучаць жыць і хораша выказвацца, але і забіваюць пачуццё адзіноты.

Функцыянальна непісьменнымі людзьмі лічацца тыя, хто не валодае чытаннем і пісьмом на ўзроўні, неабходным для выканання найпрасцейшых грамадскіх задач. Такімі задачамі з'яўляюцца чытанне раскладу цягнікоў, электроннай пошты і цэтлікаў у краме. У Вялікай Брытаніі жыве 9 млн людзей такога ўзроўню. На дапамогу гэтым грамадзянам брытанская эканоміка марнуе 37 млрд фунтаў стэрлінгаў штогод.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках