29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лекарка патлумачыла, чаму ў халады мы ямо больш

4
Беларуская лекарка патлумачыла, чаму ў халады мы ямо больш

А таксама дала парады, якія дапамогуць не пераядаць.

Беларуская лекарка-эндакрынолаг Алена Вавілава расказала, чаму ў халодны час года часцей і больш хочацца есці і ці могуць такія паводзіны гаварыць пра харчовы разлад, піша ranak.me.

– У халады тэрмарэгуляцыя арганізма перабудоўваецца, паскараецца метабалізм, а ежа служыць асноўным «палівам» у гэтым працэсе: праз гэта мы часцей адчуваем голад і сустракаемся з лядоўняй – мозг падае сігналы арганізму, – расказала Алена Вавілава.

Паводле ейных словаў, у спякотны час арганізм працуе зусім інакш: есці хочацца менш, таму што абмен рэчываў запавольваецца.

Каб падрыхтавацца да зімы, наш арганізм аддае перавагу больш тлустай і каларыйнай ежы.

Часам, паводле словаў медычкі, узнікае парушэнне харчовых паводзінаў у сувязі са змяненнем часу года. З памяншэннем светлавога дня асільвае восеньская маркота, узнікае дэфіцыт гармонаў радасці.

– Часта мы пачынаем заядаць стрэс нечым салодкім, шукаем хуткі і даступны пад’едак. Адносіцца такое харчовае парушэнне да групы эмацыягенных – гіперфагічная рэакцыя на стрэс: павышэнне апетыту і «заяданне» сваіх праблемаў, якія перацякаюць у пераяданне і адклад тлушчаў, – растлумачыла Алена Вавілава.

Паводле ейных словаў, эмацыйны дыскамфорт, а не голад становяцца стымулам да прыёму ежы.

– Арганізм пачынае выкарыстоўваць не тлушчавыя запасы, а рэчывы, якія патрапілі ў кроў пасля чарговага прыёму ежы, – расказала медычка.

Яна параіла пры жаданні пад’есці замяняць чыпсы ці печыва на агароднінныя палачкі печыва і чыпсы ці слайсы з садавіны. Піць больш чыстай негазаванай вады, ужываць сезонную гародніну і садавіну: белакачанную і каляровую капусту, гранаты, гарбуз, зімовыя яблыкі і рэпу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках