20 красавiка 2024, Субота, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве прайшла выстава скульптара Яна Ляўша

1
У Варшаве прайшла выстава скульптара Яна Ляўша

Беларус прадэманстраваў 12 скульптур з бронзы і графіку вялікіх памераў.

У Варшаве з 6 да 13 лістапада прайшла першая персанальная выстава скульптара Яна Ляўша. З творчасцю таленавітага беларуса, які жыве ў Польшчы, можна было азнаёміцца ў аўкцыённым доме Art in House. На выставе было прадэманстравана 12 скульптур з бронзы і графіка вялікіх памераў.

Ян Ляўша нарадзіўся ў 1998 годзе ў Браславе, вучыўся ў Менскім дзяржаўным мастацкім каледжы. Калі Ян даведаўся, што мастацкая акадэмія ў Менску не будзе адкрываць набор на курс «Скульптура», то пастанавіў паехаць у Львоў, дзе ў 2014 годзе з адзнакай скончыў Акадэмію мастацтваў. Працягнуць навучанне Ляўша захацеў у Польшчы і паступіў у Акадэмію прыгожых мастацтваў у Варшаве.

«Атрымліваецца, улюбёнай справе вучыўся ў трох розных краінах. Гэта вельмі шмат мне дало», - кажа Ян. Але на дасягнутым спыняцца малады скульптар не збіраецца і плануе паступаць на дактарант у Варшаве.

Усіх, хто не паспеў пазнаёміцца з ягонай творчасцю, Ян Ляўша запрашае на яго выставу вясной - у сакавіку-красавіку ў Варшаве плануецца другая, больш пашыраная экспазіцыя ягоных работ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках