16 красавiка 2024, aўторак, 21:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цвёрда стаяць за родную Беларусь: як пачынаўся «Слуцкі збройны чын»

3
Цвёрда стаяць за родную Беларусь: як пачынаўся «Слуцкі збройны чын»

Сёння - гадавіна пачатку дзейнасці З'езда Случчыны.

14 лістапада 1920 года ў Слуцку ў доме Эдварда Вайніловіча пачаў дзейнасць З'езд Случчыны. Гэтая падзея папярэднічала Слуцкаму збройнаму чыну, піша сайт radabnr.org.

У складзе З'езда былі 107 дэлегатаў з наваколля Слуцка. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі прызначыў сваім камісарам у Слуцку Паўла Жаўрыда.

Згодна з Рыжскім мірнай умовай тэрыторыя Беларусі была падзеленая паміж Польшчай і Савецкай Расеяй. Позняй восенню 1920 года Случчына апынулася ў пераходным стане: Польшча мела перадаць рэгіён пад кантроль бальшавікоў. Тутэйшае насельніцтва было не згоднае з тым, што лёс Беларусі быў вызначаны без уліку думкі саміх беларусаў. Пазіцыя случакоў была актыўна падтрыманая беларускімі арганізацыямі з іншых куткоў краіны.

На З'ездзе была абрана Слуцкая Рада, у склад якой увайшлі Уладзімір Пракулевіч (старшыня), Васіль Русак, Павел Жаўрыд і яшчэ 15 чалавек. Яе задачамі была арганізацыя цывільнай управы ў Слуцкім раёне, а таксама арганізацыя абароны краю.

З'езд прыняў рэзалюцыю, якая абвясціла ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і ваколіцах ды выказала пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі.

Праз некалькі дзён была зацверджаная дэкларацыя Слуцкай Рады, у якой яна абавязвалася «цвёрда стаяць за незалежнасць і свабоду роднай Беларусі і абараняць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў».

Была абвешчаная мабілізацыя ў міліцыю, у мястэчках і сёлах пачалі ўтварацца нацыянальныя камітэты ў падтрымку Слуцкай Рады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках