29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія лекары расказалі, пра якое захворванне можа сведчыць страта смаку

1
Беларускія лекары расказалі, пра якое захворванне можа сведчыць страта смаку
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: PIXABAY.COM

І гэта не толькі COVID-19.

Змена смаку знаёмых прадуктаў можа сігналізаваць пра захворванне агеўзію. Прычыны могуць самымі рознымі - ад нястачы гармонаў шчытападобнай залозы да захворванняў страўнікава-кішачнага тракту. Акрамя таго, парушэнні ў жанчын могуць быць прыкметай цяжарнасці. Пра гэта расказалі кіраўніца менскага цэнтра здароўя Сняжана Каўрыга і загадчыца кафедры стаматалогіі дзіцячага веку БДМУ Наталля Шакавец, піша «Камсамолка».

Акрамя таго, як мы памятаем, страта смаку можа быць звязаная з захворваннем COVID-19. Часам вяртанне смаку адбывалася вельмі павольна, альбо ўжо пасля таго, як людзі перахварэлі, адзначалі змену ранейшых смакавых якасцяў. Змену смакавай адчувальнасці могуць выклікаць і некаторыя лекі.

Калі ж вы адчуваеце салодкі паслясмак там, дзе яго не можа быць, гэта можа быць сігналам атручвання пестыцыдамі, а яшчэ так можа сігналізаваць арганізму цукровы дыябет, хранічны стрэс або нават рак лёгкіх. Наадварот, гарката ў роце можа сведчыць пра захворванні пячонкі, жоўцевага пухіра, хранічнага халецыстыту, менапаўзы або пашкоджанні нэрвовай сістэмы. Пякотка і кіслая адрыжка часцяком сведчаць пра захворванне стрававальнага тракту. Салёны прысмак у роце зазвычай правакуе дрэнная гігіена ротавай паражніны або абязводжванне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках