19 красавiка 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі пяць відаў самых карысных арэхаў

4
Медыкі назвалі пяць відаў самых карысных арэхаў

Яны ў некалькі разоў перасягаюць у мінеральным складзе садавіну.

Арэхі з'яўляюцца неад'емнай часткай рацыёну пры здаровым харчаванні, бо ўзбагачаюць арганізм вітамінамі, антыаксідантамі і іншымі карыснымі рэчывамі. Лекар-дыетолаг Марыя Вараненка расказала пра пяць відаў арэхаў, ужыванне якіх прынясе карысць здароўю.

Пра гэта яна расказала на сваёй старонцы ў Telegram.

Спецыялістка рэкамендуе перыядычна дадаваць у рацыён грэцкія арэхі, бо яны лідары ў колькасці тлушчаў. У гэтым прадукце ў 50 разоў больш вітамінаў, чым у цытрусавых і ў чорных парэчках. Таксама ён змяшчае абалоніну, соль жалеза і кобальт. Рэгулярнае ўжыванне грэцкіх арэхаў вельмі карыснае для працы мозгу і сэрцава-судзіннай сістэмы.

Яшчэ дыетолаг раіць ужываць фундук, бо ў ім змяшчаецца да 80% тлушчаў, а па сваім складзе ён падобны на аліўкавы алей.

Не менш карысны міндаль, бо багаты на фосфар, цынк, медзь, жалеза, кальцый і магній.

Таксама дадавайце ў меню фісташкі, якія зніжаюць «шкодны» халестэрын, дораць бадзёрасць і пазбаўляюць ад стомленасці.

І не забывайце пра арахіс, з дапамогай якога арганізм узбагачаецца фоліевай кіслатой, неабходнай для нервовай сістэмы і звычайнай працы сэрца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках