28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лекарка дала параду, як змагацца з гіпавітамінозам увосень

4
Беларуская лекарка дала параду, як змагацца з гіпавітамінозам увосень

Некалькі простых і карысных рэкамендацый ад адмыслоўца.

Лекарка агульнай практыкі клінічнай паліклінікі № 39 Менска Марына Дрэйлінг расказала, як змагацца з гіпавітамінозам у восеньскі перыяд і дзе шукаць крыніцы вітамінаў.

- Гіпавітаміноз - гэта нястача вітамінаў у арганізме. Адрозніваюць дзве прычыны. Ёсць унутраны брак, узнікае часцей за ўсё пры нейкіх захворваннях, пры якіх вітаміны не выпрацоўваюцца самім арганізмам, - патлумачыла Марына Дрэйлінг.

Паводле ейных слоў, вонкавая прычына ў тым, што ў арганізм людзей не паступаюць вітаміны дзеля розных чыннікаў: гэта і дыэты, і ў цэлым няправільны рацыён.

Праз нястачу сонечнага святла і брак вітаміну D выяўляецца гіпавітаміноз увосень і ўзімку.

- Вітаміны можна ўжываць як комплексна, так і паасобна, але комплекс мае быць правільна сфармаваны, бо пэўныя вітаміны адзін з адным не засвойваюцца, - параіла лекарка.

Яна таксама дала рэкамендацыі што да прафілактыкі гіпавітамінозу: харчавацца правільна і рацыянальна, шпацыраваць на свежым паветры, а яшчэ выключаць з рацыёну шкодныя прадукты. Таксама трэба сачыць за дзённай нормай вугляводаў, бялкоў і тлушчаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках