25 красавiка 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ecolines не пусціць беларусаў на аўтобусы з Польшчы ва Украіну

30
Ecolines не пусціць беларусаў на аўтобусы з Польшчы ва Украіну

Нават з украінскім ДНЖ.

Папулярны перавозчык Ecolines адмаўляецца саджаць грамадзян Беларусі на аўтобусы, якія едуць з Польшчы ва Украіну, бо пашпарты беларусаў могуць выклікаць праблемы з пераходам украінскай мяжы і затрымаць увесь аўтобус.

Шэраг беларусаў сутыкнуўся з адмовай Ecolines у паездках ва Украіну: нават дазвол на жыхарства ва Украіне не дапамагае, калі пашпарт - беларускі.

На гэта звярнула ўвагу ў Facebook беларуская прадпрымальніца Паліна Бродзік: ёй адмовілі, нягледзячы на пастаянны дазвол на жыхарства, украінскі статус прадпрымальніцы, 7 гадоў жыцця ва Украіне і запрашэнне ад валанцёрскай арганізацыі. Паводле ейных слоў, супрацоўнік Ecolines расказаў ёй, што днём раней адмовілі нават беларусу, які знаходзіцца ў складзе Узброеных Сіл Украіны.

Яна таксама апублікавала ў каментарах пункт правілаў кампаніі: трэба адмаўляць у паездцы, калі «ў экіпажа аўтобуса ёсць падазрэнні, што праязныя дакументы могуць выклікаць у пасажыра праблемы з памежнымі службамі і затрымку падчас праходжання межаў». Менавіта пра беларусаў у інструкцыях не згадваецца.

На «гарачай лініі» кампаніі «Белсату» гэта пацвердзілі: Ecolines не стане правозіць грамадзян Беларусі нават з дазволам на жыхарства ва Украіне.

«Паспрабуйце лепш цягніком, - параілі ў Ecolines. - Там не так чапляюцца да дакументаў, чым калі ехаць аўтобусам».

Фармальна беларусаў павінны пускаць ва Украіну: абмежаванняў не ўводзілі, хіба што без біяметрычнага пашпарта давядзецца здаваць адбіткі пальцаў. Петыцыя аб увядзенні візавага рэжыму Украіны з Беларуссю не набрала дастаткова подпісаў, каб яе мог разглядаць прэзідэнт Украіны. Мяжа Беларусі і Украіны закрытая, але праз незачыненыя межы, як праз польска-ўкраінскую, павінны былі б прапускаць.

Але беларусы сутыкаюцца з перашкодамі як на мяжы, гэтак і на тэрыторыі Украіны: памежнікі псуюць беларускія пашпарты, а міграцыйныя службы выганяюць з краіны нават тых беларусаў, якія актыўна дапамагаюць Украіне. Беларусы ва Украіне звярталіся да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага наконт праблем з легалізацыяй і перасячэннем мяжы.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках