19 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацвіенка прыехала на саміт кіраўнікоў парламентаў G20 і пачала прасіць Украіну пра замірэнне

30
Мацвіенка прыехала на саміт кіраўнікоў парламентаў G20 і пачала прасіць Украіну пра замірэнне
ВАЛЯНЦІНА МАЦВІЕНКА

Украінская дэлегацыя адказала.

Украінскі парламент адхіліў прапанову парламента расейскага сесці за стол перамоў.

Пра гэта заявіла ў «Фэйсбуку» віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады Украіны Алена Кандрацюк.

Раней старшыня Савета Федэрацыі Расеі Валянціна Мацвіенка на саміце кіраўнікоў парламентаў G20 у Інданезіі прапанавала дэлегацыі Украіны, якую ўзначальвае Кандрацюк, «тэрмінова сесці за стол перамоў».

«Рада, што мой сённяшні выступ на Саміце G20 у Інданезіі з заклікам да парламентаў усіх краін свету асудзіць злачынствы расейцаў, псеўдарэферэндумы і анэксію нашых тэрыторый падтрымалі ўсе дэмакратыі, таксама ён прымусіў расейцаў чарговым разам зманіць аб перамовах, цяпер ужо ў парламентах…

Шчыра кажучы, ад папярэдняга пафасу і пыхі «мацвіенак» засталася адна хлусня!

Усе, хто прагаласаваў за анэксію ўкраінскіх тэрыторый - ваенныя злачынцы! З імі ніхто ніякіх перамоў весці не будзе! Усе яны будуць адказваць у Міжнародным Трыбунале!

Украіна перамагае і пераможа!», - заявіла віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады Украіны Кандрацюк.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках