24 красавiка 2024, Серада, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч: Улады баяцца беларускасці ў спалучэнні з каталіцтвам

7
Валер Карбалевіч: Улады баяцца беларускасці ў спалучэнні з каталіцтвам
ВАЛЕРЫ КАРБАЛЕВІЧ

Лукашэнка псуе стасункі з Ватыканам.

Беларускія ўлады забралі ў каталікоў Чырвоны касцёл і патрабуюць, каб рымска-каталіцкая парафія на працягу некалькіх дзён вызваліла памяшканне ад сваіх рэчаў.

- Касцёл стаў праблемай для ўладаў яшчэ з моманту пратэстаў у 2020 годзе, тады адбылася вельмі паказальная гісторыя з Тадэвушам Кандрусевічам, - нагадаў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» палітолаг Валер Карбалевіч. - Праблема абвастрылася пад уплывам таго, што Польшча была абвешчаная галоўным ворагам.

А ўплыў польскага касцёла на беларускі, як вядома, дастаткова вялікі. Таму касцёл увесь гэты час быў пад падазрэннем, і гэтую праблему спрабавалі нейкім чынам развязваць.

Вядома, цалкам абвяшчаць усю супольнасць ворагамі ды пачынаць супраць каталікоў масавыя рэпрэсіі пакуль улады не гатовыя, але вось такія частковыя дзеянні пачынаюць ажыццяўляць.

Суразмоўца тлумачыць, што ўлады нездарма ўважаюць Чырвоны касцёл за "небяспечны аб'ект".

- У іхніх вачах гэта «рассаднік беларускасці». А беларускасць у спалучэнні з каталіцтвам - гэта мешанка, якую ўлады ўважаюць за небяспечную.

Магчыма, там праходзілі нейкія казані, можна меркаваць, што запісалі, адрапартавалі, уладам не спадабалася. Не ведаю, гэта стала нагодай або нейкая іншая нагода была, але зачышчаюць.

- Да якіх наступстваў гэта можа прычыніцца?

- Гэта можа выліцца ў напружанне з Ватыканам. Напэўна, папскі нунцый, які выконвае ролю амбасадара Ватыкана ў Беларусі, будзе рабіць нейкія захады, задаваць нейкія пытанні.

Напэўна, узнікне пэўнае напружанне паміж Менскам і Ватыканам. А Менск усё ж, думаю, цалкам не хацеў бы касаваць стасункі.

Бо ў свой час беларускія ўлады нават ускладалі спадзяванні на тое, што Ватыкан можа быць пасярэднікам або лабістам іхніх інтарэсаў у пытанні размарожвання стасункаў з Еўропай. Невыпадкова Лукашэнка ездзіў у Ватыкан, сустракаўся з рымскім Папам.

Ізноў жа сітуацыя з Кандрусевічам была ўрэгуляваная дыпламатычным шляхам, у выніку перамоў з прадстаўніком Ватыкана. Таму на касцёл нібы ўскладаюцца пэўныя спадзяванні.

Мяркую, што гэта апошні палітычны цэнтр на Захадзе, з кім афіцыйны Мінск хацеў бы касаваць стасункі. Ватыкан - гэта структура, якая робяць сур'ёзны ўплыў на масавую свядомасць заходняга свету.

Акрамя таго, у Беларусі вялікая частка насельніцтва вызнае каталіцкую рэлігію, што важна для ўлады.

Ватыкан - нейкі маральны аўтарытэт для значнай часткі свету. Таму наўрад Менск ставіць сваёй мэтай скасаваць стасункі.

— Але пры гэтым Вы абмовіліся, што пакуль улады баяцца масава зачышчаць каталікоў, чапаць святароў. Могуць дайсці і да гэтага?

- Цяжка меркаваць, у які бок рушаць рэпрэсіі далей. Тут усё залежыць ад адчування пагрозы. Рэжым прыбірае тыя сацыяльныя групы, пласты або інстытуты, ад якіх гэтую пагрозу адчувае.

Вось адчулі з боку прыватнай адукацыі - і распляжылі яе.

Што далей будзе, складана казаць, але, як я ўяўляю, ніякіх чырвоных ліній, ніякага дна рэжым не мае.

- Гэта значыць, цяпер яны адчулі пагрозу ад каталікоў?

- Не тое, каб яны іх спалохаліся. Улады ўважаюць каталікоў, каталіцкі касцёл за структуру, якая дэманструе сумнеўную лаяльнасць, адпаведна, да іх такое стаўленне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках