19 красавiка 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Целы мабілізаваных расейцаў спальваюць у мабільных крэматорыях

15
Целы мабілізаваных расейцаў спальваюць у мабільных крэматорыях

Войска РФ спрабуе схаваць страты.

Ва Украіне на фронце ўжо былі заўважаныя расейцы, якіх надоечы набралі ў рамках "частковай" мабілізацыі. Але не ўсім выпадае выжыць і патрапіць у палон. Расейскае камандаванне загадвае спальваць целы загінулых акупантаў, не ратуе гэта і кагадзе прыбылае «гарматнае мяса». Аб гэтым заявіла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр падчас брыфінгу.

Такую тактыку акупанты ўжываюць, каб схаваць дакладную колькасць страт расейскага войска.

"Расейскае камандаванне на фоне паспяховых контрнаступальных дзеянняў Узброеных сіл Украіны для хавання рэальных страт масава ўжывае практыку спальвання цел загінулых, у тым ліку надоечы мабілізаваных", – сказала Маляр.

Расейскае Мінабароны не забяспечыла мабілізаваных неабходным рыштункам. Расейцаў кінулі на перадавую лінію без падрыхтоўкі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках