19 красавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстраліі знайшлі трохмэтровую «курыцу»

6
У Аўстраліі знайшлі трохмэтровую «курыцу»

Яе вага - да паўтоны.

Палеантолагі знайшлі закамянелыя косткі старажытнага продка сучасных птушак у запаведніку ў Цэнтральнай Аўстраліі. Нягледзячы на тое, што з пачатку раскопак у 1986 годзе ў гэтым месцы былі знойдзеныя тысячы скамянелых узораў, большасць з іх - гэта мяшаныя фрагменты розных гатункаў праз тое, што гістарычныя паводкавыя воды змяшалі парэшткі, піша «Хайтек».

Падчас экспедыцыі ў 2022 годзе даследчыкі знайшлі пару ног, якія належаць выкапнёвай птушцы. Гэта першы выпадак, калі косткі Dromornis Stirtoni размешчаныя спалучана, як яны мелі размяшчацца ўнутры жывога арганізма.

Драморніс Стыртан - выкапнёвы гатунак, які зяўляецца камбінацыяй дзіўных анатамічных рыс. Яго велізарная дзюба выступае з маленькага чэрапа, і ўсё гэта размешчанае на целе вышынёй 3 м і вагой да 0,5 т. Гэтыя жывёліны - блізкія сваякі сучасных птушак, такіх як куры і качкі.

Праз тое, што большасць знаходак - гэта нагрувашчванне незвязаных костак, навукоўцам было складана аднавіць рэальнае аблічча жывёліны. Даследчыкі спадзяюцца, што новыя адкрыцці выправяць гэта. Нават пары ног дастаткова, каб зразумець, як размяркоўвалася вага, але палеантолагі спадзяюцца, што недзе побач хаваюцца і іншыя косткі, якія ўтвараюць поўны шкілет.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках