19 красавiка 2024, Пятніца, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што за «раздзеленая курыца» клюнула Лукашэнку?

27
Што за «раздзеленая курыца» клюнула Лукашэнку?

Дыктатар зладзіў сапраўдную істэрыку.

Сёння Лукашэнка сустракаўся з гэтак званым эканамічным блокам. Ён загадаў з сённяшняга дня спыніць рост коштаў і распякаў чыноўнікаў за галоп інфляцыі. Падчас свайго спічу Лукашэнка згадаў спосаб, з дапамогай якога абыходзіцца замарожванне коштаў у краіне. Нібыта вытворцы «раздзяляюць курыцу» так выказаўся дыктатар, што дазваляе падвышаць кошты, бо такога наймення прадукцыі няма ў пераліку тавараў, кошт якога з'яўляецца фіксаваным.

Аб гэтым выпадку пісала zerkalo.

«Цэлага кураняці ўжо не знайсці! У пакеце тушка, рассечаная на дзве часткі, але яна каштуе даражэй», — паведаміла мянчанка Алена (імя змененае) аб абноўленай прадукцыі птушкафабрыкі «Дружба», якую яна ўбачыла на прылаўках крам. Жанчына патэлефанавала на прадпрыемства і даведалася, чаму яно перастала пастаўляць у гандаль птушку цэлай тушкай.

— Заўсёды купляла ў фірмовай краме птушкафабрыкі «Дружба» тушкі куранят-бройлераў, яшчэ нядаўна кілаграм каштаваў 5 рублёў 52 капейкі. Але некалькі тыдняў таму з продажу яны зніклі, замест іх у пакеты пачалі фасаваць куранят, падзеленых на дзве паловы. Цана за кілаграм вышэйшая — 6 рублёў 46 капеек, нібыта гэта кулінарны паўфабрыкат, — расказала Алена.

Гэта значыць, рост цаны, зыходзячы са слоў чытачкі, склаў амаль 17%.

Жанчына не хоча пераплачваць амаль рубель за паслугу па разрубе, якую можа сама зрабіць дома «за пару секунд». Абураная беларуска патэлефанавала ў аддзел збыту прадпрыемства і даведалася, чаму вытворчасць пачала так рабіць.

— Наша кіраўніцтва прыняло такую пастанову, мы цяпер вырабляем менавіта такі тып прадукцыі. Цэлая тушка знятая з вытворчасці, бо нам яе выпускаць эканамічна невыгодна. У фірмовых крамах Менска яшчэ пакрысе прадаюць цэлыя тушкі, але неўзабаве іх не будзе, але вы можаце купіць цэлае кураня іншага вытворцы, - паведамілі на птушкафабрыцы.

У аддзеле збыту адзначылі, што на вытворчасці спачатку думалі, што будуць вырабляць толькі паўтушкі часова, але потым усё ж лінію наважылі цалкам перабудаваць на гэты тып прадукцыі. На фабрыцы не бачаць сэнсу вяртацца да вытворчасці цэлай тушкі.

- Мы сельскагаспадарчае прадпрыемства, нам цяжка выжываць. На гэтай розніцы мы нічога не зарабляем, як, можа быць, нехта думае і так падае. У нас шмат выдаткаў на кармленне, ветэрынарныя прэпараты, яны вельмі падаражэлі і нам трэба хаця б іх кампенсаваць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках