26 красавiка 2024, Пятніца, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

13 узброеных расейскіх акупантаў пакінулі частку ў Херсоне і скралі аўтамабілі

9
13 узброеных расейскіх акупантаў пакінулі частку ў Херсоне і скралі аўтамабілі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Цяпер яны ў Крыме.

13 расейскіх акупантаў са зброяй пакінулі частку ў Херсоне і скралі аўтамабілі, якія належаць Мінабароны РФ. Пра гэта распавяла кіраўніца фонду «Русь сидящая» Вольга Раманава, піша «Медуза».

Раманава апублікавала старонкі з арыенціроўкі. З яе вынікае, што ўцекачы выехалі з Херсонскай вобласці ў Крым і цяпер знаходзяцца там. У арыенціроўцы гаворыцца, што адшукваюцца людзі «вельмі небяспечныя, маюць баявы і аператыўны досвед, падазраюцца ў серыі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў на тэрыторыі Херсонскай вобласці». З дакумента вынікае, што яны служылі ў добраахвотніцкім казацкім атрадзе «Дон».

Аднаго з уцекачоў Раманава называе «завербаваным» і «зэкам». Вярбоўкай зняволеных для адпраўкі на вайну ў Расеі займаўся бізнэсовец Яўген Прыгожын, які нядаўна прызнаў, што ён у 2014 годзе заснаваў ПВК «Вагнера».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках