20 красавiка 2024, Субота, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цягнік, стой! Раз, два!»

12
«Цягнік, стой! Раз, два!»

Эканаміст параўнаў Лукашэнку з прапаршчыкам.

Лукашэнка загадаў з 6 кастрычніка ўвесці забарону на падвышэнне коштаў у Беларусі.

Эканаміст Леў Марголін прадстаўляе ў сувязі з гэтым два сцэнары, паводле якіх можа развівацца сітуацыя. Пры гэтым адзін хутчэй тэарэтычны, а другі цалкам рэальны.

- Першы варыянт - гэта дэфіцыт. Тавары могуць знікнуць з паліц крам, - адзначае экспэрт у экспрэс-каментары «Салідарнасці». - Але гэта тэарэтычны варыянт, бо рэальна дэфіцыт можа прывесці да наступстваў больш горшых, чым нават рост коштаў.

А другі варыянт добра ўсім знаёмы і даўно адпрацаваны - калі замест тавараў, кошты якіх нельга падвышаць, пачнуць выпускаць такія ж, толькі пад іншымі назвамі.

Учора была каўбаса «Малочная», а заўтра з'явіцца «Малочная новая», потым «Новая люкс». Гэта ўжо новы тавар, на яго асобна ўстанаўліваецца кошт, і да забароны на падвышэнне ён не мае ніякага дачынення.

І хлеба ў нас цяпер сотні гатункаў. Чаму? Таму што кошты трэба падвышаць. А як ты падвысіш кошт хлеба, калі ён зроблены з мукі, солі і дрожджаў? Таму ў ім з'яўляюцца новыя і новыя інгрэдыенты. Адпаведна, гэта ўсё новыя тыпы.

- А пакупнікі могуць на гэта ўказаць і паскардзіцца ў МАРГ, напрыклад?

— І ім адкажуць, што кошт, на які яны спасылаюцца, быў каўбасы «Доктарскай», а гэтая «Доктарская плюс». І яна адрозніваецца тым, што туды замест звычайнай солі дададзена марская. А спецый колькі розных - рэцэптуру можна мяняць бясконца, каб атрымаць новы тавар.

І дзяржава гэта цудоўна разумее, на ўзроўні ўрада дык дакладна. Там таксама сядзяць людзі, якія працавалі на вытворчасці, і яны ведаюць, што калі даражэюць нейкія кампаненты ці транспартныя выдаткі, паліва і г.д., гэта не можа не адбіцца на коштах.

Гэта як з тым прапаршчыкам, якому сказалі спыніць цягнік. І ён кажа: «Цягнік, стой! Раз, два!».

Гэта ўсё больш палітычныя гульні. Калі трэба паказаць, што нашая ўлада клапоціцца пра народ. Для гэтага прамаўляюць такія гучныя заявы, а яшчэ лепш з «публічнымі лупцоўкамі» чыноўнікаў, якія нібыта недастаткова клапоцяцца аб людзях.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках